Анатоль Станіслававіч Сербантовіч

беларускі паэт

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 мая 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 сакавіка 1970, Мінск) — беларускі паэт.

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 мая 1941(1941-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1970(1970-03-21) (28 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 13 мая 1941 года ў в. Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.

Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 года — газеты «Піянер Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1967 года.

Памёр 21 сакавіка 1970 года ў Мінску ад інсульту пасля жорсткага збіцця хуліганамі на адной з вуліц Мінска. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1959 года (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).

Рэцэнзіі

правіць
  • Бярозкін Р. На розных узроўнях // Беларусь. − 1966. — № 12.
  • Вярцінскі А. «Не думай, што дзеля славы…» // Полымя. − 1973. — № 1.
  • Давідоўская А. Азбука жыцця // Маладосць. − 1966. — № 11.
  • Ефимов Ф. Реальность и воображение // Дружба народов. − 1969. — № 10.

Ушанаванне памяці

правіць
  • У Магілёве імем Анатоля Сербантовіча названа вуліца.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць