Арджуна
Арджуна (санскр.: अर्जुन, arjuna, «белы, светлы») — герой старажытнаіндыйскана эпасу «Махабхарата». Таксама часам называецца «Дхананджая», «Гудакеша», «Пхальгуна» і інш. На сцягу Арджуны — малпа.
Трэці з братоў Пандаваў, сын царыцы Кунці і Індры. Фактычны ваенны лідар Пандаваў. Вучань настаўніка Дроны.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.