Аркада-кіпрскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы

Аркада-кіпрскі ці паўднёва-ахейскі — дыялект старажытнагрэчаскай мовы, на якім размаўлялі жыхары Аркадыі (цэнтральны Пелапанес) і Кіпра. Яго падабенства з мікенскай грэчаскай мовай, вядомай па надпісах лінейным пісьмом Б, паказвае, што аркада-кіпрскі дыялект з’яўляецца яго нашчадкам. Меркавана, на прота-аркада-кіпрскім дыялекце (каля 1200 да н.э.) размаўлялі ахейцы Пелапанеса да ўварвання дарыйцаў, таму яго называюць яшчэ паўднёва-ахейскім.

Распаўсюджанне грэчаскіх дыялектаў у класічны перыяд.[1][2]
Заходняя група:      Дарыйскі      Паўночна-заходні Цэнтральная група:      Эалійскія      Аркада-кіпрскія Усходняя група:      Атычны      Іанійскія
     Ахейскі (паўночны) дарыйскі(M   Македонскі — класіфікацыя няясная)

Ізаглосы кіпрскага і аркадскага субдыялектаў пацвярджаюць, што ахейцы пасяліліся на Кіпры. Як піша Паўсаній:

« Пасля Эхема царом аркадзян стаў Агапенар, сын Анкея і ўнук Лікурга; ён быў правадыром ахеянаў у паходзе на Трою. Калі Іліён быў узяты і калі эліны плылі дамоў, узнялася бура, якой Агапенар і караблі аркадзян былі занесены на Кіпр; там Агапенар стаў будаўніком горада Пафаса і ўзвёў храм Афрадыце ў Палай Пафасе (у Старым Пафасе).[3] »

Пафас быў заснаваны да 1100 да н.э. Пасля з’яўлення дарыйцаў на Пелапанесе частка насельніцтва Аркадыі перасялілася на Кіпр, а астатнія былі замкнёныя ў Аркадскіх горах. Пасля крушэння мікенскай цывілізацыі сувязь перарвалася і кіпрскі субдыялект стаў адрознівацца ад аркадскага. Яго пісьмом аж да III стагоддзя да н.э. быў кіпрскі сілабарый[4] [5]

Толькі ў аркадскім пісьме выкарыстоўвалася літара сан, амаль да VI стагоддзя да н.э. Аркада-кіпрскі дыялект захаваў мноства асаблівасцей мікенскага, рана страчаных у атычным і іанічным дыялектах, напр. гук /w/, які пазначаўся літарай дыгама.

Зноскі

  1. Roger D. Woodard (2008), «Greek dialects», у: The Ancient Languages of Europe, ed. R. D. Woodard, Cambridge: Cambridge University Press, p. 51.
  2. Самі старажытныя адрознівалі чатыры дыялекты: атычны, іанічны, дарыйскі, эалійскі.
  3. Паўсаній, «Апісанне Элады», VIII 5, 2. пераклад на рускую мову С. П. Кандрацьева [1]
  4. Кіпрскія складовыя пісьменнасці на сайце Ігара Гаршына
  5. Фрыдрых Іаганес. Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей і моў — у Ліберэі «Новага Герадота»

Літаратура

правіць