Аркадзь Аляксандравіч Спаткай

Аркадзь Аляксандравіч Спаткай — беларускі інжынер і гаспадарчы дзеяч[2].

Аркадзь Аляксандравіч Спаткай
Дата нараджэння снежань 1934 (89 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту пачаў працу ў аддзеле генеральнага плана і транспарту «Белпрампраекта», дзе праектаваў чыгуначны транспарт для Наваполацкага НПЗ[2].

У студзені 1964 года Аркадзя Спаткая загадам старшыні Дзяржбуда СССР перавялі ў Мінскае аддзяленне (цяпер ААТ «Мінскі Прамтранспраект») Усесаюзнага НДІ «Прамтрансндіпраект». Сумесна з «Белпрампраектам» быў распрацаваны і рэалізаваны (пры падтрымцы Дзяржплана і Дзяржбуда СССР) праект першага ў Савецкім Саюзе Віцебскага ўсходняга прамысловага вузла. На 32 працэнты скараціўся кошт будаўніцтва. І амаль на столькі ж плошча земляў[2].

Узнагароды правіць

За распрацоўку праекта Віцебскага ўсходняга прамысловага вузла і яго ажыццяўленне старшаму інжынеру Аркадзю Спаткаю была прысуджана Прэмія Савета Міністраў СССР за выдатныя праекты. А яшчэ тры праекты Аркадзя Спаткая экспанаваліся на ВДНГ СССР і былі ўдастоены медалёў[2].

Зноскі