Аркадзь Аркадзевіч Вайцюк

Аркадзь Вайцюк (укр.: Войтюк Аркадій Аркадійович) — украінскі спявак, удзельнік другога сезону шоў Ікс-Фактар. Трапіў у шасцерку лепшых, катэгорыя «хлопцы» пад кіраўніцтвам Ігара Кандрацюка. Але пасля перайшоў да катэгорыі «групы», пад кіраўніцтвам спявачкі Елкі.

Аркадзь Вайцюк
Поўнае імя Аркадзь Аркадзевіч Вайцюк
Дата нараджэння 17 лютага 1989(1989-02-17) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, хірург
Гады актыўнасці з 2008
Пеўчы голас барытон
Інструменты гітара
Жанры Поп-рок, Рок, Ска, лірыка
Псеўданімы Addy V
Калектыў "Аркадій і Маліка" (2011-2012)
Супрацоўніцтва Ёлка
voytyuk.com

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 лютага 1989 года ў Ковелі. у 2006 годзе скончыў школу з залатым медалем. Вучыўся ў Цярнопальскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Бацька — Войтюк Аркадзь Аркадзевіч, вядомы лекар у Ковелі. у 2008 годзе перамог у конкурсе бардаўскай песні на Валыні і Ровеншчыне, а потым і ў фінале Украіны ў Львове. Неўзабаве быў запрошаны ў каманду КВН «VIP-Тернополь».

У 2011 годзе прыняў удзел у другім сезоне шоў Ікс-Фактар, супрацоўнічаў з Ёлкай. У 2012 годзе выпусціў свой першы англамоўны сінгл «Too late», прэзентацыя якога адбылася ў снежні 2012 года на шоў Ікс-Фактар. 5 красавіка 2013 года стала вядома, што Аркадзь Вайцюк прайшоў у паўфінал нацыянальнага адбору на конкурс «Новая хваля 2013». 25 красавіка 2013 года ў паўфінале стала вядома, што прадстаўнікамі Украіны ў Юрмале сталі Аркадзь Вайцюк і Вольга Дыброва.

24 ліпеня 2013 года выступіў на «Новай хвалі» з песняй «Kiss» Тома Джонса, у выніку атрымаў 106 балаў. 25 ліпеня за песню «Ніжно» ў дуэце з Цінай Караль набраў 104 балы. 27 ліпеня за аўтарскую песню «Мамо» (сінгл) атрымаў 112 балаў, і ў выніку, абышоўшы спевака з Эстоніі, заняў 15 месца. У верасні 2013 года на афіцыйнай старонцы Укантакце Аркадзь Вайцюк паведаміў, што збіраецца прадставіць кліп да песні «Все файно є!».

У жніўні 2013 года выходзіць акустычны кліп да песні «Ліст салдата».

Сінглы правіць

Год Назва
2012 «Too late»
2013 «Let Me Free»
«Your eyes, your smile»
«Мамо»
«Все файно Є!»
«Алло, Алло»
«Круто»

Кліпы правіць

Год Назва Спасылкі
2009 «Калина моя» (live) [1]
2013 «Let Me Free» (лірык-відэа пад псеўданімам Addy V)
«Мамо» [2]
«Лист солдата» (акустична версія) [3]
«Алло, Алло»
«Все файно є»
«Круто»

Зноскі

Спасылкі правіць