Аркадзь Міхайлавіч Добкін

(Пасля перасылкі з Аркадзь Добкін)

Аркадзь Міхайлавіч Добкін (1960, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі прадпрымальнік. На працягу некалькіх гадоў уваходзіць у першую дзясятку рэйтынга 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі[1].

Аркадзь Міхайлавіч Добкін
Дата нараджэння: 1960
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Кампанія EPAM Systems
Пасада прэзідэнт і старшыня рады дырэктараў
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Мінску. Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 г. Мінска з матэматычным ухілам. У 1983 годзе скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер электратэхнікі». У 1991 годзе эміграваў у ЗША. У 1993 г. заснаваў EPAM Systems.

Член савета дырэктараў асацыяцыі «Руссофт». Член Савета Асацыяцыі (у 20102011 гадах старшыня) «Інфапарк».

На штогадовым міжнародным конкурсе «Прадпрымальнік года — 2014», які праводзіцца кампаніяй Ernst & Young стаў Нацыянальным пераможцам і пераможцам у намінацыі «Міжнародны бізнес»[2].

Зноскі

  1. [https://web.archive.org/web/20181006000305/https://ej.by/rating/business2018/dobkin.html Архівавана 6 кастрычніка 2018. ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси // Ежедневник.by (руск.)] Архівавана 6 кастрычніка 2018.
  2. Аркадий Добкин, президент и председатель совета директоров EPAM, назван «Предпринимателем года-2014» по версии Ernst&Young // EPAM Systems (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 20 кастрычніка 2018.