Арлея (гарадзішча)

Арлея — археалагічны помнік каля вёскі Арлея Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе.

Гарадзішча
Арлея
Краіна  Беларусь
Вёска Арлея
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000641шыфр 213В000641

Апісанне правіць

Мясцовая назва Царкавішча. Займае ўзгорак авальнай формы, вышынёй 20 м. Мае пляцоўку 50x30 м. Гарадзішча ўмацавана двумя валамі вышынёй 2,5 м, ніжэй прасочваюцца яшчэ два кальцавыя валы вышынёй 3,5 м і паміж імі 2 равы шырынёй 2,5 м і глыбінёй 1 м. Адкрыў і абследаваў ў 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі ў гарадзішчы не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 2002. — С. 27-48
  • Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.