Вайна арманьякаў і бургіньёнаў

(Пасля перасылкі з Арманьякі і Бургіньёны)

Вайна арманьякаў і бургіньёнаў (фр.: La guerre civile entre Armagnacs et Bourguignons) — грамадзянская вайна ў 1407-1435 гг. на тэрыторыі Францыі паміж феадальнымі групоўкамі арманьякаў і бургіньёнаў. Яна адбывалася на фоне Стагадовай вайны і канфліктаў, да якіх прывёў Вялікі заходні раскол.

Вайна арманьякаў і бургіньёнаў
Асноўны канфлікт: Стагадовая вайна
Кабаш'ены на вуліцах Парыжа
Кабаш'ены на вуліцах Парыжа
Дата 1407 — 1435
Месца Францыя
Вынік арманьякі прызналі незалежнасць Бургундыі, Англа-бургундскі саюз распаўся
Праціўнікі

Арманьякі


Англія


Бургіньёны
Камандуючыя

Людовік Арлеанскі,
Бернар VII д’Арманьяк,
Карл, герцаг Арлеанскі


Генрых IV Англійскі,
Генрых V Англійскі


Жан Бясстрашны,
Філіп III Добры

Арманьякамі зваліся прыхільнікі Арлеанскай галіны дынастыі Валуа, г.зв. Арлеанскі дом, на чале з графам д’Арманьяк Бернарам VII, які даў імя ўсёй партыі.

Бургіньёны — прыхільнікі Бургундскай галіны той жа дынастыі Валуа, г.зв. малодшы Бургундскі дом (герцагі Бургундыі — нашчадкі Філіпа II Смелага).

Першы перыяд правіць

Канфлікт паміж кіраўнікамі Бургундыі і Людовікам Арлеанскім пачаўся яшчэ пры жыцці першага герцага Бургундскага з дынастыі Валуа Філіпа Смелага. Паміж дзядзькам і пляменнікам у той час ішла завэлюмаваная барацьба за ўплыў на караля Францыі Карла VI. Крызіс у адносінах бургіньёнаў і арманьякаў адбыўся, калі пасля смерці Філіпа Смелага яго спадчыннік Жан Бясстрашны не змог захаваць пазіцыі свайго бацькі ў кіраванні Францыяй.

Імкненне супернікаў арманьякаў «аднавіць справядлівасць» прывяло да таго, што ў 1407 годзе герцаг Бургундыі Жан Бясстрашны арганізаваў забойства герцага Людовіка Арлеанскага, пасля чаго партыя бургіньёнаў захоўвала першынство аж да 1413 года, калі атрады арманьякаў узялі Парыж. Пасля гэтага ўлада перайшла да арманьякаў. У 1418 годзе ў выніку паўстання ў Парыжы арманьякі пазбавіліся ўлады, кантроль над сталіцай перайшоў у рукі бургіньёнаў. Пасля 1418 года ў Францыі існавалі два паралельныя ўрады — бургіньёнаў з намінальнай главой Ізабелай Баварскай і арманьякаў на чале з дафінам Карлам.

На фоне гэтай феадальнай міжусобіцы англічане ў 1415 годзе аднавілі ваенныя дзеянні супраць Францыі падчас Стагадовай вайны. Пасля дагаворы ў Труа у 1420 годзе бургіньёны становяцца саюзнікамі англічан.

Фіналам барацьбыдзвюх груповак стаў дагавор у Арасе ў 1435 годзе. Па ўмовах дагавора герцаг Бургундыі Філіп III Добры прызнаў караля Францыі Карла VII сваім сюзерэнам, наўзамен атрымаўшы незалежнасць і далучыўшы да сваіх уладанняў Пікардыю.

Спасылкі правіць