Арношт Голдфлам
Арношт Голдфлам (22 верасня 1946, Брно) — чэшскі драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр тэатру і кіно, пісьменнік, мастак. Аўтар каля 50 п'ес і кнігі апавяданняў «Зноў пра тое самае».
Арношт Голдфлам | |
---|---|
Arnošt Goldflam | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 верасня 1946[1][2] (74 гады) ці 22 кастрычніка 1946[3] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, пісьменнік, мастак |
Гады творчасці | 1978—дагэтуль |
Жанр | п'еса, казка, апавяданне |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Напачатку хацеў стаць лекарам, але пасля кінуў вывучэнне медыцыны, працаваў рабочым, службоўцам. У 1972—1976 адвучыўся па спецыяльнасці «рэжысура драмы» ў Акадэміі мастацтваў імя Яначака. У 1978—1993 працаваў найперш у Ганацкім тэатры ў Прасцяёве (які пасля пераезду ў Брно быў перайменаваны ў «HaDivadlo»).
З 1993 года працуе незалежным рэжысёрам, аўтар і акцёр (Тэатр «Komedie-PKD», «Тэатр у Доўгай», «Archa», «HaDivadlo», Нацыянальныя тэатры ў Празе і Брне, і г. д. Аўтар больш як 25 тэатральных п'ес, драматызатацыяў і радыёп'ес. Напісаў два зборнікі апавяданняў («Pořád o jednom» («Увесь час пра адно і тое ж»), «Osudy a jejich pán» («Лёсы і іх гаспадар»)), кнігі казак («Tatínek není k zahození» («Тата яшчэ можа прыдацца» і «Tatínek OO2» («Тата 002»)). Таксама выкладае рэжысуру на тэатральным факультэце Акадэміі імя Яначака.
Пераклады на беларускую мовуПравіць
КрыніцыПравіць
Зноскі
- ↑ https://www.abscr.cz/jmenne-evidence/vyhledavani-evidencni-zaznamy/vnitro/
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Evidence zájmových osob StB (EZO)
- ↑ 3,0 3,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арношт Голдфлам