Арома-самалійскія сутыкненні
Арома-самалійскія сутыкненні — серыя ўзброеных сутычак паміж жыхарамі эфіопскіх штатаў Аромія і Самалі. Супрацьстаянне выклікана канфліктам фермераў-арома і жывёлагадоўцаў-самалійцаў, з прычыны невыразна праведзеных межаў паміж рэгіёнамі і абшчынамі.
Арома-самалійскія сутыкненні | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі | |||
Дата | з 14 снежня 2016 па снежань 2018 | ||
Месца | памежныя раёны штатаў Аромія і Самалі | ||
Прычына | тэрытарыяльная спрэчка, засуха і канкурэнцыя за землі | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьУ 2004 годзе быў праведзены рэферэндум па больш за 420 спрэчных абшчын (самыя дробныя адзінкі адміністрацыйнага падзелу Эфіопіі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак). 80% былі адпраўлены ў Аромію, што прывяло да ўцёкаў самалійцаў з гэтых раёнаў. Насельніцтва ў гэтай вобласці падвяргалася вялізнага ціску і пераследу з боку самалійскай адміністрацыі, таму прагаласавала за тое, каб далучыцца да рэгіёну Аромія[2].
У 2016 годзе адбылася моцная засуха, што паставіла самалійскіх жывёлагадоўцаў і аромскіх фермераў ва ўмовы жорсткай канкурэнцыі. Сяляне пачалі заходзіць на землі суседзяў, ігнаруючы вынікі рэферэндуму[3].
Ход падзей
правіцьПершыя ўзброеныя сутыкненні адбыліся ў снежні 2016 недалёка ад горада Дэка. У выніку прынамсі 30 чалавек загінулі, больш за 50 000 вымушаны былі бегчы. Арома заявілі, што гэты раён з’яўляецца іх спрадвечнай зямлёй, а самалійскія сем’і былі не адсюль, а з суседняга рэгіёну. Падчас інцыдэнтаў прадстаўнікі абодвух народнасцяў пачалі помсціць адзін аднаму за забойства кожнага супляменніка, што толькі абвастрыла сітуацыю[4]. Былі зафіксаваны выпадкі рабавання школ і нападаў на адміністрацыйныя будынкі, дзе праводзіліся забойства дзяржаўных служачых. Арома паведамлялі аб масавых згвалтаваннях з боку самалійцаў. Самае жорсткае супрацьстаянне мела ў раёне Нэгэле. Тут у лютым—сакавіку 2017 года, па даных уладаў, загінулі больш за 100 чалавек. Актывісты арома заявілі аб значна больш высокіх лічбах[5].
20 красавіка штаты Аромія і Самалі ў Эфіопіі падпісалі пагадненне аб мірным вырашэнні спрэчак[6]. Аднак у верасні сутыкненні аднавіліся. У выніку гэтых сутычак загінулі некалькі сотняў чалавек[2][7]. Ва ўдзеле ў міжэтнічным канфлікце абвінавачаны рэгіянальныя паліцыі абодвух рэгіёнаў[3][8].
У перыяд з 12 па 15 снежня апалчэнцы арома ва Усходнім і Заходнім Харарэ ажыццявілі масавую расправу над самалійцамі, забіўшы звыш за 600 чалавек[9].
У маі 2018 года ў выніку сутыкненняў загінулі чатыры чалавекі і згарэла 200 дамоў[10]. У ліпені таго ж года апалчэнцы арома забілі 50 самалійцаў[11]. У верасні загінулі 58 чалавек. Пасля сутыкненняў у 15—16 верасня ў Адыс-Абебе пачаліся акцыі пратэсту супраць міжэтнічнага канфлікту[12]. У снежні загінуў 21 чалавек і 61 чалавек паранены, была ўжыта цяжкая артылерыя. Пяць тысяч мірных жыхароў з зоны этнічнага супрацьстаяння беглі ў Кенію[13].
Ахвяры
правіцьЗа 2016—2018 гады было забіта па меншай меры тысяча чалавек. Па стане на лістапад 2017 года ў выніку баявых дзеянняў было перамешчана да 400 000 чалавек[3]. Па паведамленнях, да лета 2019-га было перамешчана 1,2 мільёна чалавек[14]. На канец 2020 года гэта лічба павялічылася да 1,5[15][12].
Зноскі
правіць- ↑ "Ethiopia police arrest ex-Somali region president Abdi Illey". AfricaNews. 27 August 2018.
- ↑ а б "What is behind clashes in Ethiopia's Oromia and Somali regions?". BBC News. 18 September 2017. Праверана 25 November 2017.
- ↑ а б в "Ethnic violence displaces hundreds of thousands of Ethiopians". irinnews.com. 8 November 2017. Праверана 25 November 2017.
- ↑ Relative calm returns after deadly clash between Oromo and Somali communities in Ethiopia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 13 лістапада 2021.
- ↑ Gardner, Tom. Uneasy peace and simmering conflict: the Ethiopian town where three flags fly . The Guardian (16 мая 2017).
- ↑ Oromia, Somali states agree to peacefully solve border dispute (21 красавіка 2017).
- ↑ 'Hundreds' dead in Ethiopia ethnic clashes " Capital News (26 верасня 2017).
- ↑ Shaban, Abdur Rahman Alfa (13 August 2018). "Ethiopia's Liyu police blamed for deadly attacks in Oromia region". Africa News. Архівавана з арыгінала 13 August 2018.
- ↑ Degaanka Harar (Hararghe): Taariikhda Soomaalida iyo Oromada & xasuuqa 2017 ee Hawadaay iyo Balbaleyti (англ.) . Caasimada Online (20 ліпеня 2018). Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Four People killed, Over 200 Houses Torched in Renewed Somali-Oromo Clashes – Halbeeg News .
- ↑ Oromo militias killed 50 Somalis; displaced hundreds as tit for tat violence spiraled out of control in Moyale - OPride.com .
- ↑ а б Ethiopia: Investigate police conduct after deaths of five people protesting ethnic clashes (англ.). www.amnesty.org. Праверана 23 лістапада 2020.
- ↑ Reuters Staff (2018-12-15). "Ethnic violence in southern Ethiopia kills 21, wounds 61 - state news". Reuters(англ.). Праверана 2020-11-23.
{{cite news}}
:|author=
мае агульную назву (даведка) - ↑ Displaced in Ethiopia: "I have nothing left" . NRC. Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Ethiopia: Oromia – Somali Conflict-Induced Displacement – Situation Report No. 4 (20 June 2018) – Ethiopia | ReliefWeb .