Арсеній Пятровіч Яцанюк
Арсе́ній Пятро́віч Яцаню́к (укр.: Арсеній Петрович Яценюк, нар. 22 мая 1974, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітычны дзеяч; эканаміст, юрыст. Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны 6-га склікання (2007—2008), Прэм’ер-міністр Украіны (2014—2016).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 22 мая 1974 года ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта (2001).
У 1992—1997 працаваў прэзідэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 1998—2001 — кансультантам крэдытнага дэпартамента, саветнікам кіраўніка праўлення, намеснікам кіраўніка праўлення АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністр эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
З студзеня 2003 года — першы намеснік Кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.
У лютым — верасні 2005 года — першы намеснік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Міністр эканомікі ва ўрадзе Еханурава.
Міністр замежных спраў Украіны з 21 сакавіка 2007 года па 4 снежня 2007 года.
На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2007 года абраны народным дэпутатам Украіны 6-га склікання па спісу блоку НУНС.
Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны 4 снежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэннем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).
Выказванне Яцанюка падчас газавага крызісу 2006 года: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (бел.: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).
Арсеній Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» і іншых навуковых прац. Акрамя ўкраінскай вольна валодае англійскай і рускай мовамі.
З 27 лютага 2014 года да 14 красавіка 2016 года — Прэм’ер-міністр Украіны.
Зноскі
- ↑ Arsenij Jazenjuk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arsenij Jazenjuk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арсеній Пятровіч Яцанюк
- Афіцыйны сайт (укр.)