Арсен Ваагнавіч Якавенка

Арсэ́н Ваа́гнавіч Якаве́нка (укр.: Яковенко Арсен Ваагнович; 5 верасня 1991, Кіеў) — украінскі піяніст і кампазітар.

Арсэн Якавенка
Арсен Яковенко
Род дзейнасці музыкант (піяніст і кампазітар)
Дата нараджэння 5 верасня 1991
Месца нараджэння Кіеў, Украіна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 верасня 1991 года ў Кіеве.

Ад 1997 да 2000 года вучыўся ў Дзіцячай музычнай Акадэміі. У 20002009 быў вучнем Кіеўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы імя Міколы Лысенкі пры Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Ільіча Чайкоўскага (класа настаўніцы Наталлі Грыдневай). Ад 2009 года навучаецца ў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага. Ад 2006 года стыпэндыят фонду былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы[1] Ад 1998 года вучыцца кампазіцыі (класа настаўніцы Алы Загайкевіч). Аўтар твораў для фартэпіяна, і таксама іншых інструментаў, у прыватнасці для скрыпкі, віяланчэлі, флейты, кларнета.

Удзел у конкурсах правіць

Арсэн Якавенка таксама ўзнагароджаны спецыяльным прызам III міжнароднага конкурсу памяці Еміля Гілельса[2] (Адэса, 2006 год). Таксама атрымаў спецыяльную нагароду на «Bremer Klavier Wettbewerb’07» (Германія, 2007 год).

Кампазітар правіць

Як кампазітар Арсэн Якавенка выступаў на Міжнародным фестывалі акадэмічнай і сучаснай музыкі «Фарбатоны» і Усеўкраінскім фестывалі дзіцячай кампазітарскай творчасці «Арфей».

Зноскі

Спасылкі правіць