Артур Станіслававіч Лявіцкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Артур Лявіцкі)

Артур Лявіцкі (нар. 17 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Сервалюкс-Агра».

Футбол
Артур Лявіцкі
Artur Lavicki 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Станіслававіч Лявіцкі
Нарадзіўся 17 сакавіка 1985(1985-03-17)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Сервалюкс-Агра
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь РВАР (Мінск) 48 (3)
2004 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 15 (2)
2005 Беларусь Верас (Нясвіж) 23 (2)
2006 Беларусь Сноў 15 (4)
2006—2008 Беларусь Савіт (Магілёў) 62 (9)
2009—2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 54 (10)
2011—2012 Беларусь Гомель 46 (2)
2012 Беларусь Мінск 9 (1)
2013—2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 54 (4)
2016 Беларусь Тарпеда (Магілёў) 5 (1)
2018—2019 Беларусь Горкі 14 (3)
2022— Беларусь Сервалюкс-Агра (Мяжысеткі)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 мая 2022.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў клубах ніжэйшых ліг. У 2006 годзе трапіў у магілёўскі «Савіт», які на той момант гуляў у Другой лізе. З гэтым клубам прайшоў усе лігі беларускага чэмпіянату. Пасля распаду клуба ў 2009 годзе перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». У снежні 2010 года папоўніў склад «Гомеля», а ў жніўні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2].

Па заканчэнні сезона 2012 пакінуў мінскі клуб і вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5].

У жніўні 2016 года ў якасці аматара далучыўся да магілёўскага «Тарпеда» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі[6], дзе выступаў да канца сезона 2016. У пачатку 2018 года быў заяўлены ў Другую лігу за «Горкі», выступаў за гэту каманду і ў сезоне 2019. У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Сервалюкс-Агра».

ДасягненніПравіць

Зноскі