Адкрыць галоўнае меню

Артур Станіслававіч Лявіцкі

Футбол
Артур Лявіцкі
Artur Lavicki 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Станіслававіч Лявіцкі
Нарадзіўся 17 сакавіка 1985(1985-03-17)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Горкі
Нумар 20
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2003 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 48 (3)
2004 Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 15 (2)
2005 Сцяг Беларусі Верас (Нясвіж) 23 (2)
2006 Сцяг Беларусі Сноў 15 (4)
2006 — 2008 Сцяг Беларусі Савіт (Магілёў) 62 (9)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 54 (10)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Гомель 46 (2)
2012 Сцяг Беларусі Мінск 9 (1)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 54 (4)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда (Магілёў) 5 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Горкі 9 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.


Артур Лявіцкі (нар. 17 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Горкі».

Клубная кар’ераПравіць

Гуляў за розныя клубы ў ніжэйшых лігах. У 2006 годзе трапіў у магілёўскі «Савіт», які на той момант гуляў у Другой лізе. З гэтым клубам прайшоў усе лігі беларускага чэмпіянату. Пасля распаду клуба ў 2009 годзе перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». У снежні 2010 года папоўніў склад «Гомеля», а ў жніўні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2].

Па заканчэнні сезону 2012 пакінуў мінскі клуб і вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5].

У жніўні 2016 года ў якасці аматара далучыўся да магілёўскага «Тарпеда» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі[6], дзе выступаў да канца сезону 2016. У пачатку 2018 года быў заяўлены ў Другую лігу за «Горкі».

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць