Аруку (стар.-перс.: Harriukqa/Hariuwuka, па-асірыйску: A-ru-uk-ku, па-арамейску: ʾrywk, грэч. Arioukes; каля 656 да н.э. - ?) - старэйшы сын караля Кураса Парсумаскага. У 639 да н.э. пасля захопу асірыйскім каралём Ашурбаніпалам Сузаў быў накіраваны як закладнік сваім бацькам у знак прызнання вяршынства Асірыі ў Ніневію, дзе, верагодна, і памёр.

Аруку
Нараджэнне VII стагоддзе да н.э.
Смерць невядома
Род Ахеменіды
Бацька Кір I

Бацька Аруку, Курас з Парсумасу традыцыйна асацыюецца з Курашам з Парсы, больш вядомым як персідскі кароль Кір I. У такім разе нараджэнне Кіра прыпадае на 680675 да н.э. Тым не менш, сёння дадзеная ідэнтыфікацыя ставіцца пад пытанне, перш за ўсё праз магчымы ўзрост Кіра І. Да таго ж, накіраванне Аруку ў Ніневію звязваецца не з падпарадкаваннем Персіі Асірыяй, а з усталяваннем сяброўскіх адносін між суседнімі краінамі. Апроч таго, ставіцца пад пытанне само прачытанне імя Аруку, асацыяцыя Парсумашу з Парсай (Персіяй), а Кураса з Кірам.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • ARUKKU(недаступная спасылка)