Аруха (ісп.: Orujo, астур.: Oruxu) — алкагольны напой, традыцыйны для рэгіёнаў паўночнага захаду Іспаніі.

Аруха

Уяўляе сабой прадукт перагонкі перакіслых рэшткаў вінаграда пасля іх адціскання ў працэсе вырабу віна. Мацунак алкаголю — ад 30 да 60 %. Некаторыя гатункі напою падвяргаюцца вытрымцы на працягу некалькіх гадоў, некаторыя — настойваюць на духмяных зёлках, мёдзе, вострыя прыправах або кававым зерне.