Арфаграфічны слоўнік
Арфаграфічны слоўнік — алфавітны даведнік, які падае правільнае напісанне рэестравых слоў і іх формаў у адпаведнасці з існуючымі правапіснымі нормамі. Яго лічаць «слоўнікам слоўнікаў», бо ўсе іншыя даведнікі арыентуюцца на яго і толькі ў ім поруч з рэестравай лексікай падаецца ў сістэматызаваным выглядзе афіцыйна ўзаконены звод арфаграфічных правілаў.
Арфаграфічныя слоўнікі любой мовы падзяляюць на агульныя і аспектныя слоўнікі. Сярод аспектных вылучаюць: спецыялізаваныя, школьныя, вузкааспектныя, якія засяроджваюць увагу на правільным напісанні слоў пэўных разрадаў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).