Архіў Найноўшае Гісторыі
Архіў Найноўшае Гісторыі — беларускае грамадскае навукова-даследчае аб’яднанне, заснаванае ў 1996 годзе Беларускім гуманітарным фондам «Наша Ніва». Праіснаваў прыкладна да пачатку 2000-х гадоў.
Мэты
правіць- асэнсаванне гісторыі Беларусі XX стагоддзя;
- пошук дэмакратычных каранёў незалежнага беларускага грамадства;
- актуалізацыя гэтай спадчыны.
На падставе Архіва створаны фонд беларускага самвыдату, адбываўся запіс вуснай гісторыі, фіксацыя сучаснай гісторыі. Спрабаваў стварыць архіў партыйных дакументаў, друкаванай прадукцыі (адозвы, улёткі, звароты і іншае), фотаздымкаў, прэс-рэлізаў і іншых дакументаў грамадскай дзейнасці ў Беларусі.
Частка матэрыялу архіву друкавалася на старонках «Нашай Нівы», на паласе «Шуфляда». На падставе гэтага з’явіўся навукова-архівістычны альманах «Шуфляда»[1]. У Нашай Ніве быў змешчаны «Апытальнік сьведкі найноўшае гісторыі Беларусі», адказы на які друкаваліся ў газеце[2].
Архіў выдаў шэраг кніг і паштовак. Прымаў удзел у падрыхтоўцы міжнароднага «Слоўніка дысідэнтаў 50-80-х гадоў».
Архіў супрацоўнічаў з такімі замежнымі арганізацыямі, як: Цэнтр KARTA (Польшча), «Мемориал» (Масква, Санкт-Пецярбург (Расія)), Група па правах чалавека ў Харкаве (Украіна), «Libri Prohibiti» (Чэхія), таварыства «Alianta Civica» (Румынія).
Выданні аб’яднання
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. Даведнік / Пад рэдакцыяй Алега Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1.
- Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998. — 186 с.
- Герман Кірылаў. Гарт: З успамінаў пра Саюз Беларускіх патрыётаў (Глыбокае, Паставы, 1945—1947 гг.). — Менск: Наша Ніва, 1997. — 352 с. — ISBN 985-6374-01-4.
- Аляксандр Лукашук. «За кіпучай чэкісцкай работай»: З жыцьця катаў. — Менск: Наша Ніва, 1997. — 192 с. — ISBN 985-6374-03-0.
- Менская вясна — 1996: Кроніка, дакумэнты, сьведчаньні. — Менск: Наша Ніва, 1996. — 140 с. — ISBN 83-9062-15-0-9.
- Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг / Укладальнікі Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік. — Менск: БГАКЦ, 1998. — 172 с. — ISBN 985-6012-58-9.
Цікавыя факты
правіць- Адной з прычынаў заняпаду Архіву лічацца выкрытыя фінансавыя злоўжыванні арганізатараў праекту[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Шуфляда . Kamunikat.org. Праверана 15 лістапада 2021.
- ↑ Кастусь Рамановіч. У СБМ я загартаваўся ў сапраўднага патрыёта // Наша Ніва. — 1997. — № 33. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2009.
- ↑ Адам Глёбус. Зладзейнік // Наша Ніва. — 2000. — № 5. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2009.
Літаратура
правіць- Будзьма разам! // Наша Ніва. — 1997. — № 36. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2009.