Арцём Аляксандравіч Бобух

украінскі футбаліст

Арцём Бобух (нар. 4 снежня 1988, Сумы, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Арцём Бобух
Artem Bobukh.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Бобух
Нарадзіўся 4 снежня 1988(1988-12-04)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 194 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Украіна Валынь (Луцк) 22 (0)
2009—2010 Украіна Фенікс-Ільічовец (Калініна) 41 (2)
2010—2011 Украіна Металіст (Харкаў) 0 (0)
2011—2012 Украіна Абалонь (Кіеў) 2 (0)
2012—2013 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2013 Украіна Валынь (Луцк) 0 (0)
2013   Беларусь Белшына (Бабруйск) 12 (1)
2014—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 37 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 0 (0)
2017 Беларусь Слуцк 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 сакавіка 2018.
Commons-logo.svg Арцём Бобух на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Выступаў за луцкую «Валынь» у Першай лізе, пазней выступаў за іншы клуб Першай лігі «Фенікс-Ільічовец». З 2010 года выступаў у клубах Прэм’ер-лігі, пераважна за моладзевыя склады.

У ліпені 2013 года вярнуўся ў «Валынь», але амаль адразу быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне». У бабруйскім клубе здолеў стаць асноўным цэнтральным абаронцам. У лютым 2014 года быў выкуплены бабруйскім клубам у «Валыні»[2]. У першай палове сезона 2014 быў асноўным цэнтральным абаронцам, але потым стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» не разлічвае на іграка, і Бобух пакінуў Бабруйск[3]. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну»[4], аднак з-за траўмы так і не згуляў да канца сезона, пасля чаго зноў пакінуў каманду.

У чэрвені 2017 года пачаў трэніравацца разам са «Слуцкам», з якім у ліпені падпісаў кантракт[5]. З-за траўм згуляў у другой палове сезона 2017 толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і адным матчы Кубка. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам[6] і завяршыў кар’еру.

Зноскі

СпасылкіПравіць