Арцём Аляксандравіч Секушэнка (нар. 6 ліпеня 2001, Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Арцём Секушэнка
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 ліпеня 2001(2001-07-06) (23 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 РДВАР
2017—2022 Барысфен
2022—2023 Цмокі-Мінск-2
2023—2024 Мінск
2024—0000 Барысфен
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Выхаванец СДзЮШАР №5 г. Магілёў. Першыя трэнеры — Рыгор Рыгоравіч Ракуцін і Наталля Мікалаеўна Багдановіч. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага[1].

У 2017 годзе пачаў прафесійную кар’еру ў магілёўскім «Барысфене», дзе правёў 5 сезонаў. У гульнявым сезоне 2022/23 выступаў за «Мінск» (рэзерв) у чэмпіянаце Беларусі і Студэнцкай Лізе РЧ. З 2023 года — у асноўнай камандзе БК «Мінск». У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[2].

Быў прызнаны лепшым маладым гульцом Кубка Беларусі-2019[3] і 2023[4].

Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 (2017), U-18 (2019) і U-20 (2021). З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[5].

Кар’ера

правіць

Дасягненні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць