Арыдаамерыка
Арыдаамерыка («засушлівая Амерыка») — культурна-гістарычны рэгіён дакалумбавай гісторыі Цэнтральнай Амерыкі. Тэрмін Арыдаамерыка адносіцца да паўночнай часткі Мексікі. Яго прапанаваў Паўль Кірхгоф у супрацьлегласць Месаамерыцы, якая займае яе паўднёвую частку. Проціпастаўленне дадзеных тэрмінаў паўстала з-за значных культурных адрозненняў паміж двума рэгіёнамі. Некаторыя археолагі нават вылучаюць трэцюю буферную зону пад назвай Аазісамерыка.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Aridoamerica_%28orthographic_projection%29.svg/235px-Aridoamerica_%28orthographic_projection%29.svg.png)
Характарыстыка рэгіёна
правіцьУ адрозненне ад Месаамерыкі, у Арыдаамерыцы — сухі, засушлівы клімат, менш спрыяльныя для жыцця чалавека геаграфічныя ўмовы. Па дадзенай прычыне жыхары рэгіёна былі ў асноўным качэўнікамі. Карэнныя жыхары рэгіёна былі вядомыя пад зборнымі назвай «чычымекі», што на мове наўатль азначала «варвары, бескультурныя».
Склад рэгіёна
правіцьУ склад Арыдаамерыкі ўваходзіць тэрыторыя мексіканскіх штатаў:
- Агуаскальентэс
- Ніжняя Каліфорнія
- Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія
- Кааўіла
- Чыўаўа
- Дуранга
- Нуэва-Леон
- Сан-Луіс-Патасі
- Санора
- Тамауліпас
- Сакатэкас
у таксама паўночная частка штатаў:
Індзейцы Арыдаамерыкі
правіцьАрхеалагічныя культуры Арыдаамерыкі
правіцьГл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Pobladores de Aridoamerica Архівавана 14 сакавіка 2007.