Арыябарзан III
Арыябарзан III Эўсеб Філароман (стар.-грэч.: Ἀριοϐαρζάνης Εὐσεϐής Φιλορώμαιος,, «Эўсеб» — «набожны», «Філароман» — «які любіць Рым», пам. каля 42 да н.э.), — цар Кападокіі з 51 па 42 гады да н.э.
Арыябарзан III | |
---|---|
| |
Нараджэнне | I стагоддзе да н.э. |
Смерць |
42 да н.э. |
Бацька | Арыябарзан II Філапатр |
Маці | Афінаіда Філастаргія II[d] |
Дзейнасць | суверэн |
![]() |
Здабыццё прастола Правіць
Пасля гібелі Арыябарзана II, рымскі сенат ухваліў прызначэнне кіраўніком яго старэйшага сына. Сярод праціўнікаў новага цара апынулася яго маці Афінаіда II, але з дапамогай намесніка Кілікіі Марка Цыцэрона мяцеж быў хутка падушаны.
Аказваючы актыўную дапамогу Гнею Пампею, цар змог атрымаць перавагу і пасля перамогі яго праціўніка — Гая Юлія Цэзара. Да Кападокіі была далучана Малая Арменія, пасля чаго Арыябарзан пачаў падумваць пра здабыццё поўнай незалежнасці ад Рыма. Па гэтай прычыне ён і быў забіты ў 42 г. да н.э. рымскім сенатарам Гаем Касіем Лонгінам. Новым кіраўніком стаў брат нябожчыка Арыярат X.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Hornblower, Simon (1996). The Oxford Classical Dictionary. Oxford University Press.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка)