Асавецкі сельсавет (Драгічынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Асаве́цкі сельсавет (руск.: Осовецкий сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Восаўцы.

Асавецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Восаўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 271
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Восаўцы 1-я. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 2 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белінскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Асавецкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавек[3], з іх 92,8 % — беларусы, 5,6 % — украінцы, 1,0 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1271 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць