Аслаўг (стар.-сканд.: Áslaug) — каралева ў скандынаўскай міфалогіі, якая з’яўляецца ў «Эдзе» Сноры Стурлсана, «Сазе аб Вельсунгах» і ў сазе пра Рагнара Лодбрака як яго трэцяя жонка.

Аслаўг
дацк.: Aslaug Sigurdsdatter
Пол жанчына
Бацька Сігурд
Маці Брунхільда[d]
Муж Рагнар Лодбрак
Дзеці Івар Бескасцёвы, Хвітсерк, Сігурд Змеявокі, Б’ёрн Жалезнабокі і Rognvald Ragnarsson[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аслаўг ў легендзе

правіць
 
Кароль Геймір і Аслаўг. Карціна Аўгуста Мальмстрома. 1856 год.

Паводле «Сагі пра Рагнара Лодбрака» XIII стагоддзя, Аслаўг была дачкой Сігурда і ваяўніцы Брунхільды[1], але была выхавана прыёмным бацькам Брунхільды Геймірам. Пасля гібелі Сігурда і Брунхільды Геймір быў занепакоены бяспекай Аслаўг, таму пайшоў на хітрасць, каб схаваць дзяўчынку. Ён падарожнічаў пад выглядам беднага арфіста і вазіў з сабой арфу, у якой і хавалася дзяўчынка.

Аднойчы яны прыбылі ў Спангерейд ў Лінеснесе ў Нарвегіі, дзе заставаліся на ноч у доме селяніна Аке і яго жонкі Грымы. Аке вырашыў, што ў арфе схаваныя каштоўныя прадметы і распавёў пра свае здагадках Грыме. Жонка пераканала яго забіць, пакуль той спіць. Аднак, калі яны разабралі арфу, то выявілі маленькую дзяўчынку, якую прынялі як уласную дачку, назваўшы Кракай («Варона»). Каб схаваць яе прыгажосць — прыкмета высакароднага паходжання[1] — яны нацёрлі яе дзёгцем і апранулі ў балахон з доўгім капюшонам[1].

Аднойчы падчас купання яе ўбачылі некалькі людзей легендарнага караля Рагнара Лодбрака. Яны загледзеліся на прыгажосць Кракі, і хлеб, які яны выпякалі, падгарэў; калі Рагнар спытаўся ў іх пра прычыны здарэння, яны распавялі яму пра дзяўчыну. Рагнар паслаў за ёй, але, каб праверыць яе досціп, загадаў ёй прыбыць не апранутай і ня аголенай, ня сытай і ня галоднай, у адзіноце, але ў суправаджэнні. Крака прыйшла абгорнутай у рыбалоўную сетку, кусаючы цыбулю і ў суправаджэнні адной толькі сабакі. Уражаны яе вынаходлівасцю і здабыўшы ў ёй мудрую спадарожніцу, Рагнар прапанаваў ёй выйсці за яго замуж, аднак дзяўчына адмовілася ад заключэння шлюбу да таго часу, пакуль Рагнар не завершыць сваёй місіі ў Нарвегіі[1]. Яна нарадзіла яму чатырох сыноў: Івара Бяскостага, Б’ёрна Жалезнабокага, Хвітсерка і Сігурда Змеявокага.

Калі Рагнар наведаў намесніка Эйстэйна Белі са Швецыі, Эйстэйн пераканаў яго адмовіцца ад Кракі і ажаніцца на яго дачцэ Інгеборзе. Па вяртанні дадому тры птушкі ўжо паведамілі аб планах Рагнара Краке, і таму яна папракнула яго ў зробленым і распавяла аб сваім сапраўдным высакародным паходжанні. Каб даказаць, што яна дачка Сігурда, які забіў Фафніра, яна сказала, што народзіць дзіця, у чыім воку будзе адлюстраваны вобраз змея. Гэта адбылося, калі яна нарадзіла сына Сігурда Змеявокага. Калі Эйстэйн даведаўся, што Рагнар змяніў сваё рашэнне, ён паўстаў супраць яго, але быў забіты сынамі Рагнара па загадзе Кракі.

Калі Рагнар збіраўся здзейсніць свой злапомны апошні набег на Англію, кароль зрабіў памылку, не прыслухаўшыся да папярэджанняў Кракі аб дрэнным стане флоту. Сцвярджаецца, што, калі кароль Эла кінуў Рагнара ў яму са змеямі, вікінга абараніла зачараваная кашуля, якую пашыла Крака. І толькі калі гэтая кашуля была з яго знятая, змеі змаглі ўкусіць Рагнара, тым самым забіўшы яго.

 
Аслаўг у арфе. Карціна Мортэна Эскіля Вінге. 1862 год.

Даследаванні

правіць

Згодна з Мэрылін Джурых, Аслаўг у «Сазе пра Рагнара Лодброка» з’яўляецца прататыпам народнай казкі «Разумная сялянка», Паказальнік сюжэтаў фальклорнай казкі № 875. Казка і гісторыя Аслаўг з сагі практычна ідэнтычныя аж да яе шлюбу з Рагнарам, але нават пасля гэтага ёсць агульныя рысы: у сазе робіцца акцэнт на рашучасць Аслаўг (яна адмаўляецца аддацца Рагнару да вяселля) і яе, здавалася б, звышнатуральнай мудрасці: з-за таго, што Рагнар настойвае на сексе адразу пасля вяселля, насуперак яе парадзе, іх першы сын Івар нараджаецца слабым, «без костак»[1].

Браты Грым адзначаюць падабенства сваёй казкі 1815 года № 8 «Разумная Дачка селяніна» са скандынаўскім паданнем аб Краке ў дадатку да тэксту. Яны таксама адзначаюць падабенства з казкай у «Жартам і ўсур’ёз» Ёханэса Паўлі ад 1519/1522 гг.

У сучасным мастацтве

правіць

У сваёй рамантычнай паэме «Выхаванне Аслаўг» Уільям Морыс пераказвае гісторыю адносін Аслаўг з Рагнарам, грунтуючыся на «Нардычнай міфалогіі» Бенджаміна Торпа (1851)[2][3]. Паэт-рамантык Морыс змяніў тон і зрушыў акцэнты сагі[4], адбіўшы ў паэме самыя змрочныя і складаныя матывы падання і адлюстраваўшы Рагнара як класічнага героя, які дамагаецца сэрца панны[5] .

Яна з’яўляецца ў рамане «Аслаўга» Фрыдрыха Генрыха Карла дэ ла Мот Фуке, апублікаваным у 1810 годзе, а таксама двух іншых раманах трылогіі пад агульнай назвай «Герой поўначы».

Аслаўг ў выкананні Алісы Сазерленд з’яўляецца адной з галоўных дзеючых персанажаў у тэлесерыяле «Вікінгі». Гісторыя персанажа ў значнай меры адрозніваецца ад апісанай у сазе, аднак сустрэча з Рагнаром прадстаўлена ў легендарнай манеры.

Аслаўг з’яўляецца ў якасці дачкі Локі ў серыі фэнтэзі-раманаў «Вайна Чырвонай Каралевы» Марка Лоўрэнса.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Jurich, Marilyn. Scheherazade's sisters: trickster heroines and their stories in world literature (англ.). — 1. publ.. — Westport, Conn.: Greenwood Press, 1998. — С. 160. — ISBN 9780313297243.
  2. Hodgson, Amanda. The Romances of William Morris (англ.). — Cambridge University Press, 2011. — ISBN 9780521154925.
  3. William Morris Archive - Translations (англ.). lib.uiowa.edu. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2017. Праверана 9 лістапада 2017.
  4. Hodgson, Amanda. The romances of William Morris (англ.). — Cambridge: Cambridge University Press, 2010. — С. 85—86. — ISBN 9780521154925.
  5. Boos, Florence S. Introduction to "The Fostering of Aslaug" // William Morris, The Earthly Paradise (англ.). — Routledge, 2002. Архівавана 14 кастрычніка 2017 года.

Літаратура

правіць