Аснежыцкі сельсавет
Асне́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Аснежыцы.
Аснежыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Аснежыцы |
Дата ўтварэння | 3 чэрвеня 1957 |
Насельніцтва (2009) | 5 963 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 3 чэрвеня 1957 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці шляхам аб’яднання Пасяніцкага і Пінкавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Аснежыцы, у склад Гарадзішчанскага сельсавета перададзены вёскі Вулька, Высокае, Купяцічы, Пачапава і тэрыторыя МТС[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 5 сакавіка 1981 года вёска Аснежыца перайменавана ў Аснежыцы. 24 верасня 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Пінкавіцкі сельсавет[3].
29 снежня 2010 года пасёлак Дружны ўвайшоў у склад вёскі Аснежыцы[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5963 чалавекі[5], з іх 89,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района Архівавана 20 сакавіка 2019.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 88 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Пинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2010 г. № 05-10 Об упразднении сельского населенного пункта Дружный(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.