Асотна
Асо́тна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнец.
Асотна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 150,5 м |
Даўжыня | 1,32 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,23 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,75 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 1,75 км². Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 метраў, пераважна стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны.
Возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі. Выцякае ручай у раку Чарнец. Ручаём злучана з возерам Вялікія Таболы.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Асотна Архівавана 7 лютага 2013.