Асташкаў
Асташкаў (руск.: Осташков) — горад (з 1770 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Асташкаўскага раёна Цвярской вобласці. Насельніцтва 18,8 тыс. чалавек (2010). Заснаваны ў 14 стагоддзі. Горад размешчаны на паўднёвым беразе возера Селігер, за 190 км ад Цверы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВядомы з XIV стагоддзя. У грамаце літоўскага князя Альгерда да канстанцінопальскага патрыярха Філафея, датаванай 1371 годам, згадваецца Клічан — памежны гарадок Маскоўскага княства, які размяшчаўся на аднайменным востраве на Селігеры. У 1393 годзе Клічан быў захоплены і спалены наўгародцамі. Па легендзе, пасля гэтага ацалеў адзіны жыхар Клічана, рыбак Яўстафій (Асташка), які перабраўся на суседні паўвостраў на поўдзень Клічана — ад яго горад і атрымаў сваю назву.
У 1772—1775 — цэнтр Асташкаўскага павета Наўгародскай губерні. У 1775 годзе горад і павет былі перададзены ў склад Цвярскога намесніцтва (з 1776 — Цвярская губерня). Пры перапланіроўцы ў павятовых гарадах у XVIII стагоддзі менавіта новая планіроўка Асташкава была ўзята за ўзорную для іншых павятовых гарадоў Расійскай імперыі (як у 1763 г. новая рэгулярная планіроўка Цверы была прызнана за эталонную для губернскіх гарадоў). У 1929—1935 Асташкаў уваходзіў у склад Заходняй вобласці, з 1935 па 1990 — Калінінскай вобласці.
Чыгуначная станцыя.
Вядомыя асобы
правіць- Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў
- Лявонцій Піліпавіч Магніцкі
- Яўген Паўлавіч Кудрашоў (1929—2011) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1966), дацэнт (1973).
- Анатоль Іванавіч Савін (1920—2016) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне аўтаматызаваных сітэм кіравання.