Астра[3] (Aster) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які ўключае больш за 200 відаў, шырока распаўсюджаных у культуры як дэкаратыўныя расліны з прыгожымі кветкамі (на самай справе гэта не асобныя кветкі, а суквецці).

Астра

Aster tongolensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aster L., 1753 typus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35510
NCBI  41479
EOL  37633
GRIN  g:1069
IPNI  331068-2

Віды правіць

На тэрыторыі былога СССР расце 26 відаў астраў. У Беларусі ў дзікай прыродзе 5 відаў[4]

Арэал правіць

Род налічвае, па розных ацэнках, ад 200 да 500 відаў, з іх больш за палова растуць у дзікім выглядзе ў Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне правіць

Астры — аднагадовыя і шматгадовыя карэнішчавыя травы з простымі лісцем. суквецці — кошыкі, сабраныя ў складаныя комплексы ў выглядзе шчытка або мяцёлкі; краявыя кветкі — язычковыя, іх афарбоўка вельмі разнастайная; цэнтральныя — дробныя, трубчастыя, як правіла, жоўтага колеру.

Культываванне правіць

Культурныя астры сталі вядомыя ў Еўропе з 17 стагоддзя: іх насенне таемна прывёз з Кітая французскі манах Нікаля Інкарвіль[5].

Некаторыя сарты — з махрыстымі кветкамі, якія нагадваюць хрызантэмы, чыста белага або чырвонага і блакітнага колераў з разнастайнымі адценнямі.

Разводзіцца астра насеннем: у сакавіку — красавіку іх сеюць у каганцы або халодную шклярніцу; усходы пікіруюць, а затым у маі высаджваюць у грунт, — у друзлую, пажыўную, добра асветленую глебу. Квітнее з канца ліпеня да позняй восені.

Callistephus chinensis вывезена з Кітая, лік яе гатункаў перавышае чатыры тысячы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси
  5. Родословная цветов — Астра (руск.)

Спасылкі правіць