Астроўля
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Астро́ўля[2] (трансліт.: Astroŭlia, руск.: Островля) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы захад ад Ліды. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Вёска
Астроўля
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 года згадваецца Астроўля, вёска і карчма старасты лідскага, на захад за палову мілі ад горада. Дарога з Ліды да Астроўлі аддзялялася за Каменкай управа і цягнулася пяскамі між кустоўя[3].
З 1795 года ў Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Лідскім павеце і гміне Навагрудскага ваяводства.
З лістапада 1939 года ў БССР. 13 снежня 1973 года была адкрыта абласная псіханеўралагічная бальніца[4].
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 165 чал.
- 1909 год — 191 чал.
- 1921 год — 167 чал.
- 1940 год — 202 чал.
- 1960 год — 223 чал.
- 1993 год — 326 чал.
- 2004 год — 300 чал.
- 2009 год — 296 чал.
- 2012 год — 284 чал.
- 2015 год — 281 чал.
Крыніцы
правіць- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ Сегал, Я. Здесь возвращают здоровье / Я. Сегал // Медицинский вестник. — 1994. — № 7. — С.4.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астроўля