Астхік Ісаакаўна Кантарджан
Астхік (сапраўднае імя і прозвішча — Амперыя Ісаакаўна Кантарджан, арм.: Աստղիկ (Ամպեր Գանթարճյան); 1852, Канстанцінопаль — 18 мая 1884, Канстанцінопаль) — армянская актрыса і спявачка (кантральта). Выступаць пачала ў 1870 годзе на сцэне тэатра Акопа Вардавянa (Канстанцінопаль), а ў 1878—1879 гадах выступала ў аперэце актрысай і танцоркай. У 1879—1880 гадах Астхік пераехала ў Закаўказзе, дзе на адной сцэне з сястрой Сірануш і Петросам Адамянам выступала ў Тбіліскай армянскай драме. У 1881 годзе ўступіла ў аперэтачную трупу Бенкляна. У складзе трупы Астхік гастралявала ў Егіпце, Грэцыі і на Блізкім Усходзе.
Астхік | |
---|---|
арм.: Աստղիկ (Ամպեր Գանթարճյան) | |
Дата нараджэння | 1852 |
Месца нараджэння | Канстанцінопаль |
Дата смерці | 18 мая 1884 |
Месца смерці | Канстанцінопаль |
Грамадзянства | |
Бацька | Q13054634? |
Прафесія | актрыса, спявачка |
Гады актыўнасці | 1870 — цяп. час |
Вядомыя партыі Астхік: Парыс («Цудоўная Алена», Жак Афенбах), Ланж, Аўрора («Дачка мадам Янга», «Жырафле-Жырафля», Шарль Лякок); вядомыя ролі: Нерына («Спадар дэ Пурсаньяк», Мальер), Чыба («Лукрэцыя Борджыа» Віктор Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі», Аляксандр Дзюма).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Музыкальная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 1. — 1070 с.
- Գառնիկ Ստեփանյան. Կենսագրական բառարան, հատոր Ա. — Երևան: Հայաստան, 1973. — С. 120-121.
СпасылкіПравіць
- Астхик в Театральной энциклопедии Архівавана 6 красавіка 2015.