Асіннік (Брагінскі раён)
былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Асі́ннік — былы пасёлак у Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Асіннік
|
У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 158 км ад Гомеля.
Пасля Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджвання жыхары (7 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Транспартная сістэма правіць
Побач аўтадарога Камарын — Брагін.
Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя правіць
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Уваходзіў у склад саўгаса «Чырвонае» (цэнтр — вёска Краснае).
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 1986 год — жыхары (7 сем'яў) выселены.
Дынаміка правіць
- 1959 год — 58 жыхароў (паводле перапісу).
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 30 мая 2021.
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0