Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт
Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Асіповіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Асіповічы, у будынку па вул. Сумчанкі, 30.
Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Асіповіцкі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 213760, Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 30 |
Старшыня | Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі |
Сайт | osipovichi.gov.by |
Структура
правіць- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Юрыдычны сектар;
- Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Аддзел эканомікі;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Сектар культуры;
- Сектар спорту і турызму;
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Служба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Старшыні
правіць- з 29 ліпеня 2019 года — Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі
Зноскі
Спасылкі
правіць- osipovichi.gov.by — афіцыйны сайт Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта