«Атланты́да» (укр.: Атлантида) — украінскі мастацкі фільм рэжысёра Валянціна Васяновіча, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[1].

АтлантыдаM:
укр.: Атлантида
англ.: Atlantis
Жанр фільм-драма[d]
Рэжысёр
Працягласць 106 хв.
Краіна
Год 4 верасня 2019
IMDb tt10749786

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

СюжэтПравіць

Усходняя Украіна ў найбліжэйшай будучыні. Пустыня, малапрыдатная для жыцця чалавека. У былога салдата Сяргея, які пакутуе на ПТСР, узнікаюць праблемы з адаптацыяй да новай рэальнасці. Калі плавільны завод, на якім ён працуе, нарэшце зачыняецца, ён знаходзіць нечаканы спосаб спраўляцца са сваімі праблемамі — дабраахвотніцкая місія «Чорныя цюльпаны», прысвечаная пошуку і эксгумацыі ваенных трупаў. Працуючы разам з Кацяй, ён разумее, што лепшая будучыня магчымая. Ці навучыцца ён жыць без вайны і прымаць сябе такім, які ён ёсць?[2]

Акцёрскі складПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Atlantis — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
  2. 2,0 2,1 Атлантыда (бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 6 снежня 2019.

СпасылкіПравіць