Атрад 731
Атрад 731 — спецыяльны атрад японскіх узброеных сіл, які займаўся даследаваннямі ў галіне біялагічнай зброі, доследы праводзіліся на жывых людзях (ваеннапалонных, выкрадзеных). Таксама праводзіліся вопыты з мэтай вызначэння часу, які чалавек можа пражыць пад уздзеяннем розных фактараў (кіпень, высушванне, пазбаўленне ежы, пазбаўленне вады, абмаражэнне, электраток, вівісекцыя людзей і інш.) Ахвяры ў атрад траплялі разам з членамі сем'яў.
Стварэнне
правіцьСтвораны ў 1932 годзе, меў штат у тры тысячы чалавек і дыслакаваўся на акупаванай тэрыторыі Кітая ў раёне пасёлка Пінфан (平房) правінцыі Біньцзян, у дваццаці кіламетрах на поўдзень ад Харбіна (哈爾濱) (цяпер — раён Пінфан горада Харбіна). Камандаваў атрадам генерал-лейтэнант Сіра Ісіі.
Для падрыхтоўкі пляцоўкі для сакрэтнага комплексу, былі спалены 300 кітайскіх сялянскіх хат. Атрад меў уласнае авіяцыйнае падраздзяленне і афіцыйна называўся «Галоўнае ўпраўленне па водазабеспячэнні і прафілактыцы частак Квантунскай арміі».
Дзейнасць
правіцьПа паказаннях на судзе ў Хабараўску камандуючага Квантунскай арміяй генерала Ацудза Ямада, «Атрад 731» быў арганізаваны ў мэтах падрыхтоўкі бактэрыялагічнай вайны, галоўным чынам супраць Савецкага Саюза, а таксама супраць Мангольскай Народнай Рэспублікі, Кітая і іншых дзяржаў. Судовым следствам было таксама даказана, што ў «Атрад 731» на жывых людзях, якіх японцы паміж сабой называлі «бярвёнамі», на паддоследных (кітайцах, рускіх, манголах, карэйцах, схопленых жандармерыяй або спецслужбамі Квантунскай арміі), праводзіліся і іншыя, не менш жорсткія і пакутлівыя вопыты, якія не мелі непасрэднага дачынення да падрыхтоўкі бактэрыялагічнай вайны.
Некаторыя ваенныя ўрачы атрада пасля сталі хірургамі, якія рабілі ўнікальныя аперацыі дзякуючы вопытам, зробленым у «Атрадзе 731». Мабыць, найбольш характэрным вопытам падобнага роду можна назваць ускрыццё жывога чалавека. У паддоследных пад наркозам або пад мясцовай анестэзіяй паступова здабывалі ўсе жыццёва важныя органы, адзін за адным, пачынаючы з брушыны і грудной клеткі і заканчваючы галаўным мозгам. Яшчэ жывыя органы, званыя «прэпаратамі», сыходзілі на далейшыя даследаванні ў розныя аддзелы атрада.
Вывучаліся межы трываласці чалавечага арганізма ў пэўных умовах — напрыклад, на вялікіх вышынях або пры нізкай тэмпературы. Для гэтага людзей змяшчалі ў баракамеры, фіксуючы на кінастужку агонію, абмарожвалі канечнасці і назіралі наступствы гангрэны. Калі зняволены, нягледзячы на заражэнне яго смяротнымі бактэрыямі, выздараўліваў, то гэта не ратавала яго ад паўторных вопытаў, якія працягваліся да таго часу, пакуль не наступала смерць. «Вопытныя ўзоры» ніколі не пакідалі лабараторыю жывымі.
Аналагічнай дзейнасцю над свойскімі жывёламі і сельскагаспадарчымі культурамі займаўся і «Атрад 100». Таксама на «Атрад 100» ускладаліся задачы па вытворчасці бактэрыялагічнай зброі і правядзенні дыверсійных мерапрыемстваў.
Асноўная база «атрада 100» знаходзілася ў 10 кіламетрах на поўдзень ад Сіньцзіна ў мястэчку Мэнцзятунь. «Атрад 100» быў крыху менш за «Атрад 731», штат яго супрацоўнікаў налічваў 800 чалавек.
Дзейнасць «атрада 731» расследавалася ў ходзе «Хабараўскага працэсу», які завяршыўся асуджэннем шэрагу ваеннаслужачых Квантунскай арміі, якія мелі дачыненне да яго стварэння і працы, да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.
Пазней многія супрацоўнікі гэтага атрада атрымалі навуковыя ступені і грамадскае прызнанне, напрыклад Масадзі Кітано. Многія з іх пераехалі ў ЗША, напрыклад кіраўнік атрада Ісіі, дзе іх шанавалі за веды, набытыя ў атрадзе. Амерыканскія ўлады не асудзілі гэтых злачынцаў, бо, як указваецца ў кнізе Марымуры, інфармацыя аб японскіх эксперыментах ў галіне бактэрыялагічнай зброі ўяўляла вялікую каштоўнасць для амерыканскай праграмы па яе распрацоўцы.