Афара-самалійскія сутыкненні

Афара-самалійскія сутыкненні — тэрытарыяльны канфлікт паміж эфіопскімі штатамі Афар і Самалі.

Арома-самалійскія сутыкненні
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Дата з кастрычніка 2020
Месца мяжа паміж эфіопскімі рэгіёнамі Афар і Самалі, эпізадычна Джыбуці
Прычына тэрытарыяльная спрэчка
Статус працягваецца
Праціўнікі
Афар Самалі
Камандуючыя
Авол Арба Ундэ Мустафа Мухумед Амар
Агульныя страты
звыш за 445 забітых да 9 лістапада 2022[1][2][3]

Перадумовы правіць

У 2010-х гадах паміж штатамі паўсталі супярэчнасці адносна прыналежнасці трох вясковых абшчын (самыя дробныя адзінкі адміністрацыйнага падзела Эфіопіі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак) населеных этнічнымі самалійцамі з клана Іса. Спрэчнымі сталі паселішчы Адайту (афар.: Qadaytu, самал.: Cadayto) абшчыны Міле, Кундуфо (афар.: Qundafaqo, самал.: Cundhufo) абшчыны Геваі і Гедамайту (афар.: Gadamaytu, самал.: Garba-Ciise) абшчыны Амібара[1][4].

У 2014 годзе федэральны ўрад на чале з Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам эфіопскага народа перакраіў мяжу паміж двума рэгіёнамі. У выніку рэгіён Самалі саступіў Афару тры вёскі[5].

Сутыкненні правіць

Першыя сутыкненні адбыліся ў кастрычніку 2020 года, забраўшы з сабой жыцці 27 чалавек[6].

Наступная буйная сутычка здарылася 2 красавіка 2021 года, калі былі забіты 100 пастухоў[7].

24 ліпеня ўспыхнулі баі ў горадзе Гарбаіса, у выніку якіх загінулі 300 чалавек. Услед рушылі масавыя пратэсты ў самалійскім рэгіёне. Адзіная дарога, якая вядзе са спрэчнага паселішча, была заблакавана, а чыгуначная лінія, якая вядзе ў Джыбуці (па ёй праходзіць 95% марскога гандлю Эфіопіі), была часткова разбурана[8].

1 жніўня канфлікт распаўсюдзіўся на Джыбуці, дзе адбыліся сутыкненні паміж афарцамі і самалійцамі ў прыгарадзе горада Джыбуці Бальбала[9]. Пасольства ЗША паведамляла аб беспарадках таксама ў раёне Архіба[10]. Сутычкі прывялі да гібелі двух чалавек[9].

15 мая 2022 года рэгіёны Самалі і Афар пагадзіліся вывесці свае ўзброеныя апалчэнні са спрэчнай тэрыторыі і падтрымаць вяртанне перамешчаных асоб[11]. Тым не менш, 9 лістапада таго ж года па меншай меры 18 чалавек былі забіты і каля 28 атрымалі раненні ў абшчыне Дхеймід, зона Сіты[3].

Зноскі

  1. а б At least 100 killed in border clashes between Ethiopia's Somali and Afar regions - official. Reuters. 7 April 2021. Архівавана з арыгінала 6 April 2021. Праверана April 7, 2021.
  2. Global Overview. 31 December 2020. Архівавана з арыгінала 2 May 2021. Праверана January 21, 2021.
  3. а б News: More than a dozen civilians killed following latest clashes between Afar, Somali regions militias near border areas. Addis Standard (12 лістапада 2022).
  4. Afar-Somali Border Conflict | Ethiopia Peace Observatory (англ.) (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 June 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  5. Reuters Staff (2021-04-07). "At least 100 killed in border clashes between Ethiopia's Somali and Afar regions - official". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала 7 April 2021. Праверана 2021-04-08.
  6. NEWS: AT LEAST 27 KILLED IN CLASHES IN THE BORDER BETWEEN AFAR, SOMALI REGIONS. 29 October 2020. Архівавана з арыгінала 7 April 2021. Праверана October 29, 2020.
  7. Over 100 killed in clashes in Ethiopia's Afar, Somali regions. Архівавана з арыгінала 8 April 2021. Праверана April 7, 2021.
  8. "Protesters Block Ethiopia Rail Link After Clashes Leave 300 Dead". Bloomberg. 27 July 2021. Архівавана з арыгінала 27 July 2021. Праверана 27 July 2021.
  9. а б Djibouti: Two people killed, over 20 injured during ethnic clashes in Djibouti City, Aug. 1 /update 1 (англ.). GardaWorld. Праверана 5 жніўня 2021.
  10. Djibouti: Protests in Djibouti City, Aug. 1 (англ.). GardaWorld. Праверана 5 жніўня 2021.
  11. Milestone to end communal violence as Afar, Somali special forces removed from conflict areas. borkena.