Афра Базальдэла (іт. Afro Basaldella, 4 сакавіка 1912 — 24 ліпеня 1976) — найбуйнейшы італьянскі мастак-абстракцыяніст, прадстаўнік лірычнай абстракцыі — больш вядомы як Афра, бо падпісваў свае працы толькі імем.

Афра Базальдэла
Род дзейнасці мастак, літограф, дызайнер упрыгожванняў, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 4 сакавіка 1912(1912-03-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1976(1976-07-24)[4][1][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сваіх працах Афра ўслаўляе імправізацыю, яркасць, эмоцыю і колер.

Біяграфія правіць

Афра Базальдэла нарадзіўся ў 1912 годзе ў невялікім мястэчку Удзінэ недалёка ад Венецыі. Яго бацька і дзядзька былі дэкаратарамі, два старэйшыя браты пасля сталі скульптарамі, і каб вылучыцца з сямейнага клана Афра яшчэ ў юнацтве пачаў падпісвацца толькі імем. Прайшоўшы навучанне ў Фларэнцыі, Венецыі і Рыме, у 1931 годзе Базальдэла атрымаў у Венецыі дыплом па класе жывапісу. У 20 гадоў у Мілане прайшла яго першая манаграфічная выстава. З 1935 года Афра рэгулярна выстаўляўся на Квадранале ў Рыме і Біенале ў Венецыі.

З дваццаці трох гадоў удзельнічаў у выставах, рабіў фрэскі і мазаікі, а ў жывапісе спрабаваў адзін за адным самыя розныя кірункі. У 1950 годзе ў Амерыцы Афра сутыкнуўся з абстрактным экспрэсіянізмам.

Зноскі

  1. а б Itaú Cultural Afro Basaldella // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Afro Basaldella // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в https://hedendaagsesieraden.nl/2021/01/18/afro/
  4. Afro
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.