Ашгабадская манарэйка
Ашгабадская манарэйка — манарэйкавая сістэма ў Ашгабадзе, у «Алімпійскай вёсцы»[2]. Будаўніцтва пачата ў 2012 годзе турэцкай кампаніяй Полімекс. Працягласць трасы — 5180 метраў, вышыня — ад 6 да 20 метраў, на ўсім участку ўзведзена 8 станцый. Па манарэйцы курсіруюць 25-метровыя рухомыя саставы Intamin[3][4].
Ашгабадская манарэйка | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад | Ашгабад |
Дата адкрыцця | 2016[1] |
Даўжыня ліній | 5,1 км |
Колькасць станцый | 8 |
Колькасць ліній | 1 |
ГісторыяПравіць
Манарэйка пачала функцыянаваць у красавіку 2016 года[5]. Афіцыйна адкрыты 5 мая 2016 года пры ўдзеле Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і прэзідэнта Алімпійскага Савета Азіі шэйха Ахмада Аль-Фахад Аль-Сабаха[1].