Ашмянскія гарбарныя мануфактуры
Ашмянскія гарбарныя мануфактуры — колішняя мануфактуры, якія дзейнічалі ў 1835—1914 гадах у Ашмянах.
Было 6 прадпрыемстваў, якімі валодалі купцы і мяшчане. Выкарыстоўваліся конныя рухавікі і вадзяное кола. Выраблялі скуры рознага гатунку: для простага абутку, шчыгрым (мяккая, шурпатая авечая ці казіная скура, аздобленыя адмысловым узорам), гамбургскі тавар з конскіх скур, а таксама шавецкія загатоўкі. На кожным прадпрыемстве працавала ад некалькіх да 95 чалавек. За год выраблялі 2-7 тысяч пудоў скур (1885 год).
Літаратура
правіць- Ашмянскія гарбарныя мануфактуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).