Ашмянцы (Мінскі раён)

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ашмя́нцы[1] (трансліт.: Ašmiancy, руск.: Ошмянцы) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета.

Вёска
Ашмянцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223043
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236855006
Ашмянцы на карце Беларусі ±
Ашмянцы (Мінскі раён) (Беларусь)
Ашмянцы (Мінскі раён)
Ашмянцы (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Ашмянцы (Мінскі раён)

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Сёмкаў-Гарадоцкага сельсавета[2].

Назва правіць

Назва Ашмянцы — другаснага паходжання, ад назвы мястэчка Ашмяны, у Ашмянцах у пэўны гістарычны час пасяліліся перасяленцы "ашмянцы".

З таго ж часу і назва былога паселішча "Дайнава" побач на поўначы ад Ашмянцаў (цяпер не існуе, было каля Касыні). Ля Дайнавы — былі Мерачы (таксама цяпер не існуюць).

Гэта ўсё тапанімічныя сведчанні перасялення з захаду ва ўсходні бок (Мерач — літоўскае Мяркіне, Дайнава — назва рэгіёна, дадзеная ад адной з назваў яцвягаў), верагодна ў XV стагоддзі. У гэтым рэгіёне пад Мінскам дастаткова і іншых тапанімічных пацверджанняў гэтага — адыменных тапонімаў тыпу Боўблі, Лабэншчына, Табары і інш.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Спасылкі правіць