Аўгустава дарога

Аўгустава дарога (лац.: Via Augusta, іншыя назвы: Via Herculea і Via Exterior) — адна з рымскіх дарог на ўсходнім узбярэжжы Пірэнейскага паўвострава, найдаўжэйшая (1500 км) у Рымскай Іспаніі. Аўгустава дарога з'яўлялася працягам Даміцыевай дарогі з Рыма да Кадыса на поўдні сучаснай Іспаніі і пралягала ўздоўж Міжземнага мора.

Аўгустава дарога

Віа Аўгуста злучала наступныя гарады: Гадэс (Кадыс), Новы Карфаген (Картахена), Валенціа (Валенсія), Сагунт (Сагунта), Таракон (Тарагона), Барсіна (Барселона), Герунда (Херона). У горадзе Мартарэль дарога перасякае раку Льябрэгат па мосту Д'ябла, які быў пабудаваны ў Сярэднявеччы на падмурку антычнага рымскага моста.

Раней дарога звалася Via Herculea або Via Heraclea (Геркулесава дарога), Ганібалава дарога і Via Exterior, але была пераназвана ў гонар Актавіяна Аўгуста дзякуючы пашырэнню і паляпшэнням, праведзенымі падчас кіравання Аўгуста. Асабліва ў гады з 8 па 2 да н.э. Аўгустава дарога стала асноўнай транспартнай і гандлёвай воссю паміж рымскімі правінцыямі, гарадамі і портамі на Міжземным моры.

Галерэя правіць