Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў
Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў[1] (руск.: Август Владимирович Константинов; 21 жніўня 1928, Архангельск — 6 лютага 1979, Мінск) — савецкі вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі, педагог. Доктар біялагічных навук (1973).
Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў | |
---|---|
руск.: Август Владимирович Константинов | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1979 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык |
Навуковая сфера | генетыка, цыталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | прафесар |
Біяграфія
правіцьА. У. Канстанцінаў нарадзіўся ў Архангельску. У 1954 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. З 1959 г. ва Усесаюзным інстытуце раслінаводства УАСГНІЛ, з 1961 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1969—1979 г. прафесар А. У. Канстанцінаў на пасадзе загадчыка кафедры дарвінізму і генетыкі БДУ.
Навуковая дзейнасць
правіцьА. У. Канстанцінаў займаўся эксперыментальнымі даследаваннямі гаметагенезу культурных раслін, параўнальнаму вывучэнню метозу і меёзу ў раслін. Пад кіраўніцтвам прафесара Канстанцінава на кафедры абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі.
А. У. Канстанцінаў з’яўляецца аўтарам шэрагу падручнікаў і навуковых прац. Сярод апублікаваных:
- Цитогенетика, учебное пособие для биологических факультетов — Мн.: Вышэйшая школа, 1971. — 295 с.
- Основы эволюционной теории, учебное пособие для биологических специальностей университетов — Мн: Вышэйшая школа, 1975. — 383 с.
- Общая цитология. Краткий курс, учебное пособие для биологических факультетов университетов и педагогических институтов — Мн.: Высшая школа, 1966. — 283 c.
- Мейоз, [для преподавателей, аспирантов и студентов биологических и сельскохозяйственных факультетов вузов] — Мн.: Издательство БГУ им. В. И. Ленина 1971. — 178 c.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 474.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 593.
Спасылкі
правіць- Кафедра генетики БГУ: вчера и сегодня Архівавана 15 чэрвеня 2015. (руск.)
- Электронный каталог библиотеки БГТУ(недаступная спасылка) (руск.)
- История Биологического факультета БГУ Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)