Аўтарскае мы — выкарыстанне займенніка «мы» замест «я» аўтарам твору навуковага, навукова-папулярнага ці публіцыстычнага стыляў.

Аўтарскае мы практычна абавязкова ўжываецца ў студэнцкіх кваліфікацыйных работах, навуковых манаграфіях і аўтарэфератах на тэрыторыі былога СССР. Але такая тэндэнцыя характэрна не толькі для беларускай і рускай мовы, але і для іншых моў свету. Напрыклад, у англійскай мове гэта з’ява вядома як editorial «we» (літ. «рэдактарскае „мы“», бо такое «мы» больш характэрна для газетнай журналістыкі, чым для навуковых публікацый на англійскай мове).

Прычыны фарміравання такой стылістычнай традыцыі называюцца розныя. Найбольш распаўсюджаная — сціпласць аўтара[1]: не звярнуць залішнюю ўвагу на сваю асобу, свае «я». Таксама існуе вызначэнне што аўтарскае «мы» мае мэты: «1) аб’яднанне адрасанта і адрасата; 2) накіраванне думкі адрасата на прадмет гаворкі, тэму даследавання»[2].

Не трэба блытаць з манаршым «мы», якім карыстаўся, напрыклад, апошні імператар Расіі Мікалай II.

Зноскі

  1. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, § 3, p.345
  2. Синтаксис: словарь-справочник