Аўтобусная аварыя ў Венецыі
Увечары 3 кастрычніка 2023 года ў венецыянскім раёне Местрэ адбылося буйное дарожна-транспартнае здарэнне, калі аўтобус трапіў на чыгуначныя шляхі[1][2]. У аўтакатастрофе загінуў 21 чалавек, яшчэ 18 пацярпелі[3][4].
Здарэнне
правіцьАўтакатастрофа адбылася ў 19:38 па мясцовым часе[5]. Аўтобус кампаніі «La Linea» перавозіў 40 турыстаў ад плошчы Пьяцале Рома ў цэнтры Венецыі на кемпінг у раёне Маргера[6]. Па словах відавочцаў, машына праехала каля 50 метраў па аўтамабільным мосце з Местры ў Маргеру, а затым, пратараніўшы агароджу, упала з 15-метровай вышыні на чыгуначныя шляхі і загарэлася[7][8][9].
Першапачаткова СМІ паведамлялі, што аўтобус быў запраўлены метанам і, закрануўшы лініі электраперадач пры падзенні, загарэўся[10]. Кампанія-ўладальнік заявіла, што транспарт быў электрычным[11]. Камандуючы пажарнай брыгады, якая прыехала за месца здарэння, паведаміў СМІ, што пажар быў выкліканы акумулятарамі аўтобуса[12].
Ахвяры
правіцьГрамадзянства | Загінуўшыя | Пацярпелыя |
---|---|---|
Украіна | 9[13] | 6 |
Румынія | 4[14] | |
Германія | 3[15] | |
Партугалія | 2[16] | |
Харватыя | 1[17] | 1 |
ПАР | 1[18] | |
Італія | 1[19] | |
Іспанія | 2[20] | |
Францыя | 1 | |
Аўстрыя | 1 | |
Усяго | 21 | 18 |
З 40 чалавек, якія знаходзіліся ў аўтобусе, прынамсі 21 пасажыр, у тым ліку трое дзяцей, загінулі[12], яшчэ 18 атрымалі раненні[21], з якіх 9 апынуліся ў цяжкім стане[6]. Сярод загінуўшых і пацярпелых — грамадзяне Украіны, Германіі, Харватыі, Францыі, Аўстрыі і Іспаніі[22][23]. Адзіным грамадзянінам Італіі, загінулым у аўтакатастрофе, стаў 40-гадовы кіроўца аўтобуса Альберта Рыцота з сямігадовым стажам[24][25].
Рэакцыя
правіцьМэр Венецыі Луіджы Бруньяра назваў гэтую падзею «апакаліптычнай»[26]. У горадзе была абвешчаная афіцыйная жалоба, на адміністрацыйных будынках ва ўсёй правінцыі Венета былі прыспушчаныя сцягі[27]. Венецыянскі патрыярх Франчэска Маралья здзейсніў набажэнства на месцы трагедыі[28]. 4 кастрычніка парламент Італіі ўшанаваў хвілінай маўчання ахвяр аварыі.
Спачуванні ў сувязі з аўтакатастрофай выказалі старшыня Савета Міністраў Італіі Джорджа Мелоні, прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак, старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен[12][23][25].
Заўвагі
правіць- ↑ Jolly, Bradley. Crash leaves 21 dead after bus falls onto railway track in Venice - live updates (англ.). mirror (3 кастрычніка 2023). Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Venezia, bus precipita da un cavalcavia a Mestre e prende fuoco: 21 morti, 12 feriti e alcuni dispersi. Il sindaco: "Scena apocalittica"(нявызн.). Il Fatto Quotidiano (3 кастрычніка 2023). Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Bus precipita da un cavalcavia a Mestre e si incendia (італ.). Agi. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Mestre, pullman precipita da un cavalcavia e va in fiamme: 21 morti, due sono bambini, 15 feriti di cui 5 gravi (італ.). la Repubblica (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Strage di Mestre, l'attimo in cui il bus precipita dal cavalcavia (італ.). Repubblica TV - Repubblica (4 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Italy launches probe after bus with foreign tourists in Venice plunges from overpass, killing 21 (англ.). AP News (4 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ More than 20 killed after Italian tourist bus crashes off Venice overpass (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Tragedia a Mestre, autobus precipita dal cavalcavia: 21 morti e 12 feriti (італ.). ilGiornale.it (3 кастрычніка 2023). Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Mestre, pullman precipita da strada sopraelevata sulla ferrovia e prende fuoco, almeno 21 le vittime - Notizie - Ansa.it (італ.). Agenzia ANSA (3 кастрычніка 2023). Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ 21 killed after bus falls from Venice bridge and catches fire (англ.). France 24 (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Pianigiani, Gaia (2023-10-04). "Police Identify Victims and Seek Cause of Deadly Bus Crash Near Venice". The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Праверана 2023-10-04.
- ↑ а б в "Venice tourist bus plunge leaves 21 dead". BBC News [брытанская англійская]. 2023-10-03. Праверана 2023-10-04.
- ↑ 9 українців загинули, 6 поранені в ДТП в Італії - МЗС – DW – 05.10.2023 (укр.). dw.com. Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ Journal, Romania. 4 Romanians died in the tragedy in Venice. They were members of the same family (англ.) . The Romania Journal (4 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ Bus-Tragödie in Venedig: Drei Deutsche tot - neue Spekulationen über Ursache (ням.). www.merkur.de (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ Portugueses que morreram em Veneza são de Vila do Conde (парт.). Jornal de Notícias. Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ U autobusu je bilo dvoje hrvatskih državljana, muškarac teško ozlijeđen. Hrvatica preminula? (харв.). www.vecernji.hr. Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Mestre bus crash, all victims identified: here are their names (італ.). La Nuova Venezia (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ web, Redazione. Mestre, autobus vola da un cavalcavia: 21 morti, 15 feriti. Tra le vittime ci sono dei minori (італ.). RaiNews (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Dos españoles heridos en el accidente de autobús que ha dejado 21 muertos en Venecia (ісп.). ELMUNDO (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Pullman precipita dal cavalcavia e va a fuoco a Mestre, almeno 21 morti tra cui 2 bambini. Si indaga per omicidio plurimo stradale (італ.). www.ilmattino.it (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ More than 20 people killed in bus crash near Venice (англ.). France 24 (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Venice region mourns after bus accident that killed more than 20 people (англ.). France 24 (4 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Mestre, autobus vola da un cavalcavia: 21 morti, 15 feriti. Tra le vittime ci sono dei minori (італ.). RaiNews (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Alam, Sharon Braithwaite,Tara John,Hande Atay. Bus crash near Venice kills 21 people (англ.). CNN (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ 'Apocalyptic': Venice bus crash kills at least 21 people (англ.). 1 News. Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Le reazioni alla tragedia di Mestre | Meloni: «Profondo cordoglio». Mattarella chiama il sindaco di Venezia (італ.). Corriere della Sera (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Rainews, Redazione di. Il Patriarca di Venezia benedice le vittime sul luogo dell'incidente (італ.) (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 кастрычніка 2023.