Аналена Бербак
Аналена Шарлота Альма Бербак (ням.: Annalena Charlotte Alma Baerbock; нар. 15 снежня 1980, Гановер, ФРГ) — нямецкі палітык з Партыі зялёных. З 27 студзеня 2018 года разам з Робертам Хабекам узначальвае Саюз 90/Зялёныя.
З’яўляецца дэпутатам Бундэстага з 2013 года. З 2012 па 2015 год уваходзіла ў партыйны савет Саюза 90 / Зялёныя, а з 2009 па 2013 год — старшыня зямельнага камітэта партыі ў Брандэнбургу. Належыць да палітычнага крыла «Realo».
Біяграфія
правіцьВырасла разам з двума сёстрамі і кузінамі на старой ферме ў сяле Шуленбург недалёка ад Гановера. Вучылася ў школе імя Гумбальдта ў Гановеры. У юнацтве займалася скокамі на батуце. У 16-гадовым узросце на працягу года знаходзілася па абмене ў школе ў штаце Фларыда ў ЗША.
З 2000 да 2004 года вывучала паліталогію і публічнае права ў Гамбургскім універсітэце і з 2004 да 2005 года міжнароднае права ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. Скончыла навучанне, атрымаўшы ступень магістра па міжнароднаму публічнаму праву.
З 2005 па 2008 год была супрацоўніцай дэпутата Еўрапейскага парламента Элізабет Шрэдтэр і з 2008 па 2009 год рэферэнтам франкцыі Саюз 90 / Зялёныя па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі. У 2009 годзе пачала працу над дысертацыяй «Прыродныя катастрофы і гуманітарная дапамога» па міжнародным праве ў Свабодным універсітэце Берліна.
Для праходжання практыкі пераехала ў Брандэнбург, дзе пазнаёмілася са сваім мужам. Замужам за Даніэлем Голефляйшам, мае дзвюх дачок 2011 і 2015 года нараджэння і пражывае ў Патсдаме.
Погляды
правіцьЛічыць немэтазгодным на сёняшні дзень сяброўства Украіны ў НАТА з-за яе нявырашанага канфлікту з Расіяй. У той жа час выказалася за тое, што на фоне цяперашняй напружанасці паміж Расіяй і Украінай варта ўзмацніць ціск на Расію, у прыватнасці, лічыць, што ўраду Германіі варта адмовіцца ад падтрымкі расійскага газаправода «Паўночны паток-2».
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/B/baerbock_annalena/258202
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ а б https://www.bundestag.de/abgeordnete/biografien/B/baerbock_annalena/518092 Праверана 22 жніўня 2018.
- ↑ https://www.gruene-bundestag.de/abgeordnete/infos-zur-person/annalena-baerbock Праверана 7 жніўня 2022.
- ↑ https://annalena-baerbock.de/wp-content/uploads/2021/05/CV_deutsch_2021_05-1.pdf
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (ням.)