Лонданская школа эканомікі і палітычных навук

Лонданская школа эканомікі і палітычных навук (англ.: The London School of Economics and Political Science, LSE) — падраздзяленне Лонданскага ўніверсітэта. Школа заснавана ў 1895 годзе. Дэвіз школы «rerum cognoscere causas», прыняты ў 1922 годзе, азначае «спазнай прычыну рэчаў».

Лонданская школа
эканомікі і палітычных навук
(LSE)
The London School of Economics and Political Science
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва The London School of Economics and Political Science
Дэвіз лац.: rerum cognoscere causas
Заснаваны 1895
Дырэктар Грэг Калхун
Студэнты 9 218
Бакалаўрыят 4 177
Магістратура 5 038
Выкладчыкаў ~ 1 300 (45% не з Вялікабрытаніі)
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Вялікабрытаніі Лондан
Юрыдычны адрас Вялікабрытанія, горад Лондан, Houghton Street
Сайт lse.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Лагатып
 
Навучальны кампус Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук, Хагтан-стрыт

Рашэнне стварыць школу было прынята 4 жніўня 1894 года чатырма фабіянцамі за сняданкам у Бора Фарм (Borough Farm) каля Мілфарда (графства Сурэй) — Беатрысай і Сідні Вебамі, Грэмам Уолесам і Джорджам Бернардам Шоу[2].

У 1900 годзе ЛШЭ далучылася да Лонданскага ўніверсітэта на правах факультэта эканомікі і да сённяшняга дня застаецца спецыялізаваным навучальна-даследчым інстытутам, адзіным такога роду ў Вялікабрытаніі.

Хутка развіваючыся ў наступныя гады школа размясцілася ў самым цэнтры Лондана на Клэр-Маркет і Хагтан-стрыт. У 1920 годзе першы камень у падмурак Старога будынка на Хагтан-стрыт заклаў кароль Георг V.

У гады Другой сусветнай вайны школа пераязджала часова ў Кембрыдж.

У паваенныя гады школа ўвесь час пашыралася, па-ранейшаму займаючы месца ў цэнтры Лондана паміж Лінкальнс-Ін-Філдс і Олдвіч па суседстве з Каралеўскім палацам правасуддзя.

Лонданская школа мае вялікі ўплыў, дзякуючы сваім сувязям у свеце палітыкі, бізнесу і права. Станам на люты 2009 год каля 32 % былых і дзейсны глаў дзяржавы вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ; 28 членаў Палаты абшчын Брытанскага парламента і 42 члены Палаты лордаў таксама вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ.[3]

У 1989 годзе ЛШЭ адкрыла Летнюю школу эканомікі ў Лондане, у 2004 годзе — у Пекіне.

Сучасная структура школы

правіць
 
Будынак Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук з боку вуліцы Олдвіч

У наш час у школе на пастаяннай аснове (full-time) навучаецца каля 9000 студэнтаў з розных краін свету (больш як са 140 за ўвесь час існавання школы), у тым ліку 32 % з Злучанага каралеўства, 19 % з краін ЕС і 49 % з іншых краін свету.

Навучальная структура ЛШЭ ўключае 23 кафедры (Departments), якія ахопліваюць шырокі спектр грамадскіх навук: эканоміка, права, сацыялогія, фінансы, бухгалтарскі ўлік, менеджмент, антрапалогія і інш.[4] Бібліятэка ЛШЭ з'яўляецца самай буйной у свеце бібліятэкай па грамадскіх навуках. Заснаваная ў 1896 годзе яна вядомая ў свеце як Брытанская бібліятэка палітычных і эканамічных навук. Фонды бібліятэкі налічваюць больш за чатыры мільёны адзінак кніг і звыш 20000 найменняў друкаваных часопісаў. Агульная даўжыня паліц, да якіх маецца свабодны доступ чытачоў бібліятэкі, складае 50 км. У бібліятэцы прадстаўлена літаратура на ўсіх асноўных еўрапейскіх мовах. Бібліятэка мае падпіску на 20000 электронных часопісаў.[3]

Лонданская школа эканомікі мае некалькі гасцініц-інтэрнатаў для студэнтаў, размешчаных у розных раёнах Лондана, як правіла, недалёка ад навучальных будынкаў.

Кіраўнікі школы

правіць
 
Галоўны ўваход у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук

Школу ўзначальвалі:

  1. 18951903 — Уільям Х'юінс
  2. 19031908 — сэр Хэлфард Макіндэр
  3. 19081919 — Уільям Пембер Рыўс
  4. 19191937 — сэр (пазней — лорд) Уільям Беверыдж
  5. 19371957 — сэр Александэр Кар—Саўндэрс
  6. 19571967 — сэр Сідні Кэйн
  7. 19671974 — сэр Вальтэр Адамс
  8. 19741984 — прафесар лорд Ральф Дарэндорф
  9. 19841989 — доктар Індрапрасад Патэль
  10. 19901996 — сэр Джон Эшуарт
  11. 19972003 — прафесар (пазней — лорд) Энтані Гідэнс
  12. 20032011 — сэр Говард Дэйвіс
  13. 20112012 — прафесар Джудзіт Рыс[en]
  14. 2012 — цяперашні час — прафесар Грэг Калхун[en]

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі

правіць
 
Унутры старога будынка Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук
 
У бібліятэцы Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, у розныя гады супрацоўнічалыя з Лонданскай школай эканомікі і палітычных навук[5]
Год Імя лаўрэата Намінацыя
1925 Джордж Бернард Шоу Літаратура
1950 Ральф Банч Прэмія міру
1950 Бертран Расэл Літаратура
1959 Філіп Ноэль-Бэйкер Прэмія міру
1972 Джон Хікс Эканоміка
1974 Фрыдрых Хаек Эканоміка
1977 Джэймс Мід Эканоміка
1979 Артур Льюіс Эканоміка
1990 Мертан Мілер Эканоміка
1991 Рональд Коўз Эканоміка
1998 Амарція Сен Эканоміка
1999 Роберт Мандэл Эканоміка
2001 Джордж Акерлоф Эканоміка
2007 Леанід Гурвіч Эканоміка
2008 Пол Кругман Эканоміка
2010 Крыстафер Пісарыдэс Эканоміка

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
  2. LSE History на афіцыйным сайце ЛШЭ Архівавана 28 лютага 2008.. — 10.10.2008.
  3. а б Пра LSE на сайце Лонданскай школы эканомікі Архівавана 28 лютага 2009.
  4. Факультэты ЛШЭ Архівавана 18 мая 2009.
  5. Nobel Prize winners. London School of Economics (17 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 26 ліпеня 2009.

Спасылкі

правіць