Архіп Іванавіч Куінджы

(Пасля перасылкі з А. І. Куінджы)

Архіп Іванавіч Куінджы (27 студзеня 1841, Марыупаль — 24 ліпеня 1910) — жывапісец-пейзажыст. Правадзейны член Пецярбургскай АМ (з 1893).

Архіп Іванавіч Куінджы
руск.: Архип Иванович Куинджи
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 студзеня 1841(1841-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1910(1910-07-24)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Уплыў на Мікалай Канстанцінавіч Рэрых, Vilhelms Purvītis[d], Konstantin Bogaevsky[d] і Evgenij Ivanovic Stolica[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбугскай АМ (1868). Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак 1875—1879. Ініцыятар стварэння Таварыства мастакоў (1909; пазней Таварыства імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (прафесар з 1892, з 1894 прафесар-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А. Рылоў, М. Рэрых), адкуль у 1897 годзе звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў Івана Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х гадоў стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сацыяльныя асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найбольш выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх галоўных тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881). Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901).

Зноскі

  1. а б в Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 25 кастрычніка 2021.
  2. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура правіць