Алесь Шашкоў
Алесь (Аляксандр Андрэевіч) Шашкоў (3 студзеня 1923, Раманоўшчына, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 2015[1]) — беларускі пісьменнік.
Алесь Шашкоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2015 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па заканчэнні сярэдняй школы (1941) пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1947) — адказны сакратар чашніцкай раённай газеты «Сцяг сацыялізму». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ і стаў працаваць у газеце «Звязда». У 1954—1957 гг. — рэдактар аддзела часопіса «Калгаснік Беларусі». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), завочна — Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага (1961). Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Народная асвета».
Творчасць
правіцьДрукуецца з 1947. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Змена» (1951), «Абуджэнне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Ранняй вясною» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), «На вадзе і такое здараецца» (1966), зборніка аповесцей «Лань — рака лясная» (1979), раманаў «Спытай сваё сэрца…» (1971), «Навальніца спее ў цішыні» (1995). У іх тэмы перажытага на вайне, пасляваеннага жыцця вёскі, складанасць і непаўторнасць чалавечых характараў.
Узнагароды
правіць- Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Творы
правіць- Лань — рака лясная: аповесць / А. Шашкоў. — Мн., 1960. — 148 с.
- На вадзе і такое здараецца: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1966. — 107 с.
- На рачных плёсах: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1956. — 98 с
- Навальніца спее ў цішыні: аповесць / А. Шашкоў. — Мн., 1969. — 315 с.
- Ранняй вясною: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1957.
- Сонца тушыць зоркі: апавяданні / А. Шашкоў. — Мн., 1959. — 142 с.
- Спытай сваё сэрца: раман; Навальніца спее ў цішыні: аповесць / А. Шашкоў. — Мн., 1983. — 575 с.
- Выбранае: раманы / А. Шашкоў. — Мн., 1995.
Зноскі
- ↑ chyrvonka.by Архівавана 27 студзеня 2021.
Літаратура
правіць- Шашкоў Алесь Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001. — Т. 18. — С. 399.
- Шашкоў Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 568.
- Алесь Шашкоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гарадзіцкі. — Мн., 1994. — С. 603.