Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага

Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага — вышэйшая навучальная ўстанова гуманітарнага профілю ў Маскве. Навучанне праводзіцца на двух факультэтах (вочным і завочным). На вочным факультэце навучанне вядзецца па праграмах «бакалаўрыят» (4 гады), «спецыяліст» (5 гадоў), «магістр» (2 гады, толькі пасля бакалаўрыяту) па дзвюх спецыяльнасцях (літаратурная творчасць і пераклад мастацкай літаратуры). На завочным факультэце навучанне ажыццяўляецца толькі па праграме падрыхтоўкі спецыялістаў (6 гадоў навучання) і толькі па спецыяльнасці «літаратурная творчасць». Аддзяленне мастацкага перакладу рыхтуе перакладчыкаў мастацкай літаратуры з англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і карэйскай моў. Таксама пры інстытуце дзейнічаюць аспірантура і дактарантура (спецыяльнасці: «тэорыя літаратуры», «руская мова», «руская літаратура»).

Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага
Заснаваны 1933
Рэктар Aleksey Varlamov[d]
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Сайт litinstitut.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя  правіць

Літаратурны інстытут заснаваны ў 1933 годзе па ініцыятыве Максіма Горкага як Вячэрні працоўны літаратурны ўніверсітэт (пастанова Прэзідыума ЦВК СССР ад 17 верасня 1932 года). З 1936 года — сучасная назва. З 1942 года ў інстытуце існуюць вочная і завочная формы навучання. З 1953 года пры інстытуце дзейнічаюць Вышэйшыя літаратурныя курсы. У 1983 г. інстытут узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. З 1992 года знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай федэрацыі.

Інстытут размешчаны ў былой гарадской сядзібе, помніку архітэктуры XVIII стагоддзя (у гэтым доме ў 1812 нарадзіўся А. І. Герцэн).

Выпускнікі з Беларусі правіць

Іншыя выпускнікі правіць

Літаратура правіць

  • Они учились в Литинституте: Материалы к биобиблиографическому справочнику студентов дневного и заочного отделения и слушателей Высших курсов Литературного института им. А. М. Горького. 1933—2006 / Редактор-составитель Б. Л. Тихоненко. — М.: Литературный институт имени А. М. Горького, 2006.