Браніслаў Пятровіч Спрынчан

беларускі паэт і перакладчык

Браніслаў Пятровіч Спрынчан (16 жніўня 1928, в. Каніж, Навамыргарадскі раён, Кіраваградская вобласць, УССР — 8 ліпеня 2008, Мінск) — беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.

Браніслаў Спрынчан
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Браніслаў Пятровіч Спрынчан
Дата нараджэння 16 жніўня 1928(1928-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 2008(2008-07-08) (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Дзеці Вадзім Спрынчан
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, перакладчык
Мова твораў руская

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 16 жніўня 1928 года ў в. Каніж Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці УССР у сям’і служачага. У 1949 годзе скончыў Кіраваградскі машынабудаўнічы тэхнікум, пасля чаго працаваў на заводзе «Гомсельмаш» майстрам кавальскага цэха, літсупрацоўнікам завадской шматтыражнай газеты «Сельмашавец».

У 1959 годзе скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1962—1964 гг. працаваў літсупрацоўнікам газеты «Советская Белоруссия»[1]. У 1966 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1966 па 1991 гады — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Нёман». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1975 года.

Узнагароджаны медалём[2].

Трагічна загінуў 8 ліпеня 2008 года пад коламі аўтамабіля ў Мінску, калі пераходзіў праспект Пераможцаў па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае святло светлафора[3]. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.

Творчасць

правіць

Друкаваўся з 1949 года. Пісаў на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Над кручами Сожа» (1957), «В центральном пролёте» (1961), «Ветер на откосах» (1964), «Плавка» (1968), «Черты лица» (1970), «Ясень» (1973), «Вечная страда» (выбраныя вершы і пераклады, 1978), «Стремнина» (1982), «Сотворение» (1983), «Надежды нежные ростки» (1986), «Свет любви» (выбранае, 1988), «Жизни вечные круги» (1990), «Васильки на белом полотне» (1990), «Смутный день» (1994), «Вербная неделя» (2002), «Осенний вереск» (2008).

Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову. У яго перакладзе на рускую мову выйшлі зборнік Пятруся Макаля «Дотык да зямлі» (1977), кніга вершаў беларускіх паэтаў «Стожары» (1984), Максіма Багдановіча «Вянок» (1985)[4].

Зноскі

  1. Людміла Рублеўская Отблеск осеннего вереска(руск.) // Советская Белоруссия : Газета. — Мн.: 15 жніўня 2008. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014.
  2. Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  3. Загінуў беларускі пісьменнік Браніслаў Спрынчан Архівавана 31 студзеня 2021.
  4. Паэзія. Браніслаў Спрынчан // Полымя : Часопіс. — Мн.: РВУ «Звязда», Жнівень, 2013. — № 8. — С. 105. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць