Валянцін Акудовіч
Валянцін Васілевіч Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач) — беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.
Валянцін Акудовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэіст, пісьменнік, пісьменнік-дакументаліст, філосаф, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьПрацаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкай арміі (1969—1970), дзе быў паранены аскепкам гранаты ў левае вока, быў кіраўніком турысцкага гуртка ў Доме піянераў Заводскага раёна (1980—1981), працаваў вартаўніком (1981—1985, 1986) і лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартыўнага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). Майстар спорту СССР па спартыўным турызме.
Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага пры СП СССР у Маскве (1980), спецыяльнасць — літаратар.
У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Па-за службай у дзяржаўных установах з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагменты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».
Хрышчаны ў праваслаўнай царкве.
Бібліяграфія
правіцьАўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012), «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» (2015). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі. Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» на літоўскую, рускую і нямецкую мовы.
Разам з Алесем Анціпенка ўклаў «Анталёгію сучаснага беларускага мыслення» (2003) і кнігу «Невядомая Беларусь» (2008).
«Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці»
правіць«Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» — гістарычны нарыс беларускага, які быў упершыню апублікаваны ў 2007 годзе ў мінскім выдавецтве Логвінаў на беларускай мове[1]. Асновай тэксту стаў цыкл лекцый аб беларускім менталітэце, які быў прачытаны аўтарам у Беларускім Калегіюме ў Мінску.
Галоўная тэма манаграфіі — пытанне аб беларускай ідэнтычнасці ў гістарычнай перспектыве. У кнізе аўтар разглядае праблемы функцыянальнасці беларускага этнанацыяналізму, якой спецыфікай яўляецца стратыфікацыя на некалькі культурных ніш і адсутнасць фактару кансалідацыі грамадства. Згодна з філосафам, менавіта гэтыя асаблівасці з’яўляюцца сімптомам незвычайнага ў еўрапейскім кантэксце прабегу пабудовы беларускай нацыі а таксама асновай нацыянальнай самасвядомасці, якая з’яўляецца невыразная да цяперашняга часу.
Прычыны вышэй згаданай з’явы філосаф бачыць не толькі ў пастаянна неспрыяльных умовах геапалітычных у рэгіёне суправаджаючых фарміраванні і распаўсюджванні беларускай нацыянальнай ідэі, але таксама ў сучасным дэфіцыце асноўнага і ўніверсальнага пагаднення аб сутнасці беларускай ідэнтычнасці а таксама ў адносінах да канону нацыянальна-гістарычных міфаў. У якасці асноўнага фактару, які ўплывае на гэты дэфіцыт, аўтар разглядае дамінуючую ролю Расіі ў фарміраванні сацыяльных і культурных рэалій у Беларусі. Тым не менш, Акудовіч адмяжоўваецца ад аднабаковай ацэнкі ролі Расіі ў гісторыі крышталізацыі ідэі беларускасці, якая папулярная сярод праціўнікаў русіфікацыі. На яго думку гэта ў Расійскай Імперыі, а не ў Вялікім Княстве Літоўскім стварыліся перадумовы для пазнейшых працэсаў пабудовы нацый, узнікшы ў цені русіфікацыі і паланізацыі.
«Калі б ВКЛ — пры ўсіх магчымых гістарычных трансфармацыях,— не страціла дзяржаўнасці да нашага часу, дык, напэўна, сёння мы б не мелі знаку ні сучаснай беларускай нацыі, ні беларускай мовы […].»[2]
Філосаф заклікае адмовіцца ад існуючых да нашага часу — бясплодных на яго думку — пробаў пераазначэння беларускай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці на ўзор цэнтральнаеўрапейскіх этнічных нацыяналізмаў маналітнага характару. На яго думку, патрэбна станоўчае стаўленне да гісторыі Беларусі і да працэсаў пабудовы беларускай нацыі sui generis замест шырока распаўсюджанай ацэнкі іх як «няўдалых». Тэлеалагічнай здагадку неабходнасці развіцця беларускай ідэнтычнасці спосабам характэрным для большасці еўрапейскіх народаў аўтар разглядае ў якасці памылкі і прапануе замяніць яе на свядомае паважанне гетэрагеннага характару беларускай культуры.
«Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай, але і ніколі яна не будзе толькі расійскай ці польскай […].»[3]
Нягледзячы пракламацый уласнага ўдзелу ў развіцці і жыццяздольнасці беларускай мовы і культуры, у сваёй кнізе Акудовіч заклікае да цвярозага падыходу ў адносінах да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці а таксама разгляд ідэі беларускай дзяржавы ў кантэксце грамадства палітычнага, а не этнічнага.
Да гэтага часу (2016) кніга была перакладзеная на рускай і нямецкай мовах. У 2006 годзе кніжка атрымала літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Усёабдымны агляд апублікаваны на старонках гістарычнага партала «H-Soz-Kult»[4].
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Узнагароджаны медалём «За воінскую доблесць» (1970).
- Лаўрэат прэміі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1993),
- Лаўрэат прэміі часопіса «Крыніца» (1995),
- Лаўрэат прэміі Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997),
- Лаўрэат прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра (Прэмія імя Алеся Адамовіча) (2001),
- Лаўрэат прэміі літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2007),
- Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2012).
Зноскі
- ↑ Код адсутнасці . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 25 снежня 2023.
- ↑ Акудовіч, Валянцін: Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці. С. 36.
- ↑ Акудовіч, Валянцін: Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці. С. 126.
- ↑ Valentin Akudowitsch. V. Akudowitsch: Der Abwesenheitscode // Der Abwesenheitscode. — Berlin: Suhrkamp Verlag, 2013. — ISBN 978-3-518-12665-3.
Літаратура
правіць- Акудовіч Валянцін // Выдавецтва Галіяфы: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
- Бабкоў І. Валянцін Акудовіч: (артыкул для слоўніка) // Паміж № 1, 2001.
- Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.
Спасылкі
правіць- Выбраныя творы В. Акудовіча — Эл.рэсурс knihi.com
- Валянцін Акудовіч чытае свае творы на Літаратурным радыё